Здароўе

Чалавецтва стаіць на мяжы найсур’ёзнейшага антыбіятычнага крызісу, папярэджвае СААЗ

Эксперты Сусветнай арганізацыі аховы здароўя кажуць, што без неадкладных дзеянняў мы можам вярнуцца ў эпоху да антыбіётыкаў.

Фота: pixabay

Эксперты Сусветнай арганізацыі аховы здароўя выпусцілі жудаснае папярэджанне наконт барацьбы чалавецтва з небяспечнымі для здароўя бактэрыямі. Навукоўцы кажуць, што патэнцыял новых антыбіётыкаў (асабліва тых, якія могуць змагацца з устойлівымі да лекаў бактэрыямі) вычэрпваецца. Толькі каля двух дзясяткаў кандыдатаў у лекі, прызначаных для змагання з важнымі інфекцыямі, цяпер знаходзіцца ў стадыі клінічных выпрабаванняў — пры гэтым яшчэ меншая колькасць патэнцыйных прэпаратаў зможа надзейна супрацьстаяць супербактэрыям.

Так, паводле справаздачы СААЗ, толькі 12 новых антыбіётыкаў выйшла на рынак з 2017 па 2021 год. Яшчэ 27 эксперыментальных антыбіётыкаў, накіраваных супраць некаторых «крытычных» бактэрыяльных інфекцый, знаходзіцца ў стадыі клінічнай распрацоўкі. Але толькі шэсць з гэтых прэпаратаў лічацца дастаткова адрознымі ад тых антыбіётыкаў, што ўжо існуюць, каб іх можна было без асцярогі выкарыстоўваць супраць устойлівых да лекаў бактэрый. І толькі чатыры распрацавана з сапраўды ўнікальным механізмам дзеяння. 

У той час як некаторыя з гэтых прэпаратаў знаходзяцца на апошніх стадыях выпрабаванняў і могуць неўзабаве стаць даступнымі шырокаму колу пацыентаў, іншыя ўсё яшчэ могуць пацярпець няўдачу, пакідаючы ў нас яшчэ менш варыянтаў, тлумачыць Gizmodo.

Бактэрыі пастаянна развіваюцца, і многія з іх устойліва адаптуюцца да існуючых антыбіётыкаў. Часта прыёмы ўхілення ад лекаў, якія бактэрыі вывучаюць (і перадаюць іншым бактэрыям), могуць быць выкарыстаны гэтымі бактэрыямі супраць іншых прэпаратаў таго ж класа. Такім чынам, без пастаянных паставак сапраўды новых антыбіётыкаў або іншых стратэгій лячэння бактэрыі хутка перасягнуць усё, што мы выкарыстоўваем супраць іх.

Мы ўжо бачым выпадкі бактэрыяльных інфекцый, практычна ўстойлівых да ўсіх даступных лекаў, і іх непазбежна будзе яшчэ больш, папярэджваюць навукоўцы. Ужо сёння лічыцца, што каля пяці мільёнаў смерцяў ва ўсім свеце штогод звязана з інфекцыямі, устойлівымі да лекаў. На працягу наступных 30 гадоў супербактэрыі могуць забіць больш людзей, чым рак.

«Без неадкладных дзеянняў мы рызыкуем вярнуцца ў эпоху да антыбіётыкаў, калі звычайныя інфекцыі былі смяротнымі», — кажа Валерыя Гігантэ, кіраўніца групы ў аддзеле антымікробнай рэзістэнтнасці ў СААЗ.

Сёння навукоўцы працуюць над новымі вакцынамі супраць такіх распаўсюджаных і ўстойлівых да лекаў інфекцый, як ганарэя або шыгела, якая выклікае дыярэю. Некамерцыйныя праграмы, напрыклад, CARB-X, паказалі пэўныя перспектывы ў стымуляванні фармацэўтычных кампаній зноў пачаць распрацоўку антыбіётыкаў. Але цалкам імаверна, што спатрэбіцца значна больш намаганняў, каб прадухіліць антыбіятычны апакаліпсіс.

Перадусім медыкі развітых краін патрабуюць мінімізаваць ужыванне антыбіётыкаў, піць іх толькі ў крайніх выпадках. Акрамя таго, краіны Еўрасаюза, да прыкладу, зменшылі да мінімуму выкарыстанне антыбіётыкаў у жывёлагадоўлі.

Каментары

Ціханоўская заклікала беларусаў пазбягаць выбараў і не пратэставаць27

Ціханоўская заклікала беларусаў пазбягаць выбараў і не пратэставаць

Усе навіны →
Усе навіны

Стары будынак вінакурні ў Віцебску купіў расійскі інвестар. Да гэтага было 12 няўдалых спроб

Як выглядае помнік на магіле Андрэя Зельцара ФОТА8

Высакахуткасную чыгуначную магістраль Масква — Мінск ужо часткова спраектавалі4

Ператворацца ў «цэглу»? Адзін з кітайскіх вытворцаў паабяцаў з 30 лістапада заблакаваць «шэрыя» аўто ў Беларусі11

Падобна, што ў Оршы сёлета «адмянілі» ўгодкі Уладзіміра Караткевіча1

Новым міністрам унутраных спраў Літвы можа стаць чалавек, які валодае беларускай мовай22

«НАТА наўмысна пастаўляла Украіне кроў, заражаную ВІЧ і гепатытам». Хто пусціў гэтую дэзу?1

Андрэй Пачобут застаецца ў памяшканні камернага тыпу Наваполацкай калоніі1

У Беларусь зноў прыедзе Пуцін8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская заклікала беларусаў пазбягаць выбараў і не пратэставаць27

Ціханоўская заклікала беларусаў пазбягаць выбараў і не пратэставаць

Галоўнае
Усе навіны →