Маргарыта Ляўчук знайшла, як вырашыць праблемы з прысудам у Беларусі
«Я проста не ў Беларусі цяпер, карткі беларускай няма».
25.06.2024 / 14:04
Маргарыта Ляўчук. Фота: Офіс Ціханоўскай
Учора Брэсцкі абласны суд завочна асудзіў оперную дзіву Маргарту Ляўчук. За ўдзел у працы ютуб-канала «Рудабельская паказуха» ёй далі тэрмін ад 6 да 8 гадоў пазбаўлення волі і штраф ад 500 да 800 базавых велічынь (дакладную лічбу ў афіцыйных паведамленнях не назвалі).
Маргарыта Ляўчык у адказ запісала зварот у інстаграме.
«Грыша, ты як мужчына заплаціш за мяне штраф? Я проста не ў Беларусі цяпер, карткі беларускай няма і беларускіх рублёў таксама. Таму — заплаці, будзь мужчынам», — кажа яна ў звароце.
У допісе спявачка дадала, што Азаронак за яе ў прынцыпе і адсядзець можа.
Андрэю Павуку завочна далі 12 гадоў, Вользе Павук крыху менш. Асудзілі і Маргарыту Ляўчук
Маргарыта Ляўчук, падобна, выходзіць замуж
Праблемы Маргарыты Ляўчук ва Украіне пачалі вырашацца