«Высылай у Вільню свой асабісты бізнэс-джэт». Маргарыта Ляўчук выставіла ўмовы, на якіх вернецца ў Беларусь
Пасля таго, як касманаўтку Марыну Васілеўскую забіраў з Масквы сямейны бізнэс-джэт Лукашэнкі, оперная спявачка Маргарыта Ляўчук выклала сваю прапанову.
Маргарыта запісала жартаўлівы відэазварот да Лукашэнкі.
«Я, як беглая, канечне, вельмі хачу вярнуцца ў Беларусь, але твая камісія па вяртанні мяне не вабіць і варыянт з Пратасевічам мне таксама не падыходзіць. Я хачу вярнуцца ў Беларусь толькі па красаце.
Значыць так: высылай у Вільню па мяне свой асабісты бізнэс-джэт, з мармуровымі шуфлядкамі, залатымі ручкамі, залатым унітазам і залатым ёршыкам», — выставіла ўльтыматум спявачка (у арыгінале яна прамаўляе на трасянцы).
«Я цібе даю 23.34 часа, врэмя пашло»,
— дадала Маргарыта.
Каментары