Памёр Аляксей Тамілаў

Пра смерць 52-гадовага віцебскага актывіста Аляксея Тамілава, якога затрымлівалі ў 2020 годзе, паведаміў тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!» Яму было ўсяго 52 гады.

08.10.2024 / 21:27

Аўтаслесар Аляксей Тамілаў быў неабыякавы да жыцця горада. Партал Tut.by у 2016 годзе рабіў з ім інтэрв'ю, у якім пытаўся, чаго не хапае Віцебску, і Аляксей шчыра расказваў, за што любіць свой родны горад і што ў ім трэба палепшыць.

9 кастрычніка 2020 года Аляксея аштрафаваў суддзя суда Кастрычніцкага раёна Уладзімір Царыкаў за ўдзел у шэсці 6 верасня.

Пра смерць актывіста паведамілі ягоныя сябры, яе прычынай стаў інсульт.

Памёр Уладзімір Церабун

Памёр Гжэгаж Ксёнжак

Памёр Аляксандр Рухля

Nashaniva.com