6 кастрычніка на 55-м годзе зямнога жыцця, 35-м годзе манаскага жыцця і 28-м годзе святарства адышоў у вечнасць айцец Гжэгаж Ксёнжак, які доўгі час нёс служэнне ў нашай краіне, піша Catholic.by.
Пасля пасвячэння прэзбітэрату, якое ён прыняў 22 мая 1997 года, айцец Гжэгаж Ксёнжэк нёс служэнне ў піярскіх супольнасцях у Лідзе (Гродзенская дыяцэзія), Еленяй Гуры (Польшча) і Чавусах на Магілёўшчыне (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія), дзе правёў 12 гадоў.
У апошні час святар нёс служэнне пробашча на радзіме ў Польшчы, у парафіі ў Лапшах Ніжніх.
Развітанне са святаром і пахаванне пройдзе ў сераду ў Кракаве.
Каментары