У Гомелі будуць судзіць маці палітвязня, былую выкладчыцу ўніверсітэта
Праваабаронцы з «Гомельскай вясны» заўважылі ў судовым раскладзе разгляд справы супраць Валерыі Дзяцук — былой выкладчыцы аднога з гомельскіх універсітэтаў і кандыдаткі хімічных навук.
19.12.2024 / 22:43
Валерыя Дзяцук
Працэс адбудзецца а 15-й гадзіне 23 снежня ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля. Весці яго будзе суддзя Дрэбязаў Дзяніс, які ўжо судзіў людзей паводле «палітычных» артыкулаў.
Прычынай, паводле якой адміністрацыйная справа апынулася ў судзе, пазначаны дэкрэт № 7 ад 8 лістапада 2021 года (унясенне зменаў у дэкрэт аб замежнай бязвыплатнай дапамозе).
Сын Валерыі Дзяцук Сяргей адбывае пакаранне за тое, што ў 2021 годзе заступіўся за маці, калі ў іх дом прыйшлі супрацоўнікі карных органаў з ператрусам. Сама Валерыя ў тым жа годзе таксама трапляла пад арышт паводле «палітычнай» адміністрацыйнай справы. Пасля гэтага жанчыну звольнілі з працы.
Прызналі палітвязнямі яшчэ 23 чалавекі
Палітвязень Мікалай Хіла аказаўся супрацоўнікам дэлегацыі Еўрасаюза ў Беларусі
Айцішніку, асуджанаму за «здраду дзяржаве», хочуць узмацніць пакаранне
Палітвязня Акіхіру Гаеўскага-Ханаду перавялі на турэмны рэжым