Грамадства

Палітвязня Акіхіру Гаеўскага-Ханаду перавялі на турэмны рэжым

Анархіст за кратамі амаль чатыры гады.

Палітвязня Акіхіру Гаеўскага-Ханаду перавялі на турэмны рэжым. Пра гэта паведамляе супольнасць анархістаў.

Па інфармацыі «Вясны», рашэнне па замене рэжыму разглядаў 18 ліпеня суд Шклоўскага раёна. Рашэнне прымаў суддзя Аляксандр Тараканаў. Цяпер палітвязня ўтрымліваюць у магілёўскай турме № 4. Напачатку чэрвеня стала вядома, што адміністрацыя шклоўскай калоніі адправіла Акіхіру на 4 месяцы ў ПКТ. 

Актывіст анархісцкага руху ўтрымліваецца за кратамі ўжо амаль 4 гады. У Мінгарсудзе 6 верасня 2022 года яму прысудзілі 16 гадоў калоніі. 

28 лютага 2023 года у Вярхоўным судзе ў закрытым рэжыме адбыўся разгляд апеляцыйных скаргаў. Судовая калегія пад старшынствам суддзі Аляксея Рыбакова скараціла тэрмін палітвязня на тры месяцы. Такім чынам, канчатковы тэрмін зняволення Акіхіра — 15 гадоў і 9 месяцаў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Каментары

Кім аказаўся той беларус, што ў адных трусах напаў на паліцэйскіх на Пхукеце і раскідаў іх4

Кім аказаўся той беларус, што ў адных трусах напаў на паліцэйскіх на Пхукеце і раскідаў іх

Усе навіны →
Усе навіны

Ці сапраўды карысна адмаўляцца ад салодкага?2

Як выглядае ўнутры гандлёвы цэнтр у Віцебску пасля пажару ФОТЫ2

У Беларусі з'явіліся дарожныя знакі на сонечных батарэях1

Міліцыя арганізавала кругласутачную ахову будынка і ўсёй маёмасці ГЦ «Беларусь» у Віцебску3

Футбольная зборная Англіі не зможа згуляць адборачны матч на «Уэмблі» з-за канцэрту вядомага гурта

10 сэптыльёнаў гадоў за 5 хвілін. Створаны наймацнейшы квантавы чып у свеце3

Цана на арабіку пабіла абсалютны рэкорд. Што адбываецца і ці хопіць нам кавы?8

Прэзідэнтам Грузіі абраны Міхаіл Кавелашвілі8

Колькі каштуе пакатацца на лыжах гэтай зімой?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кім аказаўся той беларус, што ў адных трусах напаў на паліцэйскіх на Пхукеце і раскідаў іх4

Кім аказаўся той беларус, што ў адных трусах напаў на паліцэйскіх на Пхукеце і раскідаў іх

Галоўнае
Усе навіны →