Грамадства33

Палітвязень Мікалай Хіла аказаўся супрацоўнікам дэлегацыі Еўрасаюза ў Беларусі

24 красавіка ў Мінску быў затрыманы прапаведнік евангелісцкай царквы «Дабравесце» Мікалай Хіла. Спачатку меркавалася, што яго будуць судзіць за абразу Лукашэнкі, але нядаўна выявілася, што мужчыну інкрымінуюцца цяжкія артыкулы — распальванне варожасці і заклікі да санкцый. Цяпер жа стаў вядомы адзін раней непублічны факт з ягонай біяграфіі, які можа тлумачыць адмысловую ўвагу рэпрэсіўных органаў да гэтага чалавека.

Высветлілася, што Мікалай Хіла з'яўляецца мясцовым супрацоўнікам дэлегацыі ЕС у Беларусі. Еўрапейская служба знешніх сувязяў (EEAS) запатрабавала ягонага вызвалення, паведаміла выданне Politico.

«Мы заклікаем беларускія ўлады неадкладна і безумоўна вызваліць яго, — заявіла Аніта Хіпер, прадстаўніца ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі. — Мы ўздымалі гэтае пытанне падчас усіх кантактаў з Беларуссю».

Мікалаю Хілу 41 год. Ён скончыў МДЛУ ў 2006 годзе. Мікалай вядомы найперш як пратэстанцкі прапаведнік у царкве евангельскіх хрысціянаў-баптыстаў «Дабравесце».

Хіла быў затрыманы 24 красавіка 2024 года, і праваабаронцы меркавалі, што яму інкрымінуюць «абразу Лукашэнкі». Гэта той артыкул, па якім можна абмежавацца і хіміяй.

Аднак, як высветлілася, у выніку прапаведніку выставілі абвінавачванне па двух артыкулах — 130 ч. 1 (распальванне варожасці) і 361 ч. 3 (заклікі да санкцый). Пакаранне па другім з іх прадугледжвае ад 4 да 12 гадоў калоніі.

Працэс пачнецца 23 снежня ў Мінскім гарадскім судзе.

Каментары3

  • Nemo
    19.12.2024
    Супрацоўнік Дэлегацыі знаходзіцца ў зняволенні з красавіка і толькі зараз Служба знешніх сувязей Еўрапейскага Cаюза, дыпламатычны корпус блока, заклікала вызваліць Мікалая. Як так... Супрацоўнікам беларускай Дэлегацыі варта задумацца
  • Рымар
    19.12.2024
    лявацтва гэта хлусьня
  • Андрэй
    19.12.2024
    Нажаль, Дэлегацыя не памагае тым, з кім працавала. Па сабе ведаю....

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?9

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?

Усе навіны →
Усе навіны

«Грабуць вазкамі». У Віцебску прадпрымальнікі са згарэлага гандлёвага цэнтра прадаюць выратаваны тавар на вуліцы19

У Пружанскім раёне выпадкова застрэлілі паляўнічага4

У аграгарадку пад Маладзечнам з-за перабояў з электрычнасцю загараюцца ацяпляльныя катлы?6

Вялікабрытанія ўпершыню пратэсціравала радыёхвалевую сістэму супрацьпаветранай абароны. Што гэта такое?3

У якія еўрапейскія краіны ездзілі беларусы ў 2024 годзе?3

Азербайджанскі дэпутат: Расія павінна выбачыцца за атаку на самалёт Баку — Грозны10

Халезін: «Бяляцкі — добры кандыдат у прэзідэнты. Ён такі чалавек, які хацеў бы сузіраць Беларусь»9

Разведка Паўднёвай Карэі: УСУ ўзялі ў палон паўночнакарэйскага салдата2

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмешыць вас толькі канцоўка19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?9

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?

Галоўнае
Усе навіны →