Грамадства11

Айцішніку, асуджанаму за «здраду дзяржаве», хочуць узмацніць пакаранне

Тэрмін палітвязень Аляксей Навагродскі адбывае ў бабруйскай калоніі № 2. Але 18 снежня адбудзецца суд па замене Аляксею рэжыма ўтрымання. Рашэннем суддзі Андрэя Літвіна палітвязня хочуць перавесці ў турму, піша «Вясна».

Аляксей Навагродскі

Аляксея Навагродскага затрымалі прыкладна напрыканцы 2022 года. Вядома, што палітвязень некалькі гадоў жыў у Польшы, а потым у Нямеччыне. У 2019-м і 2021-м мужчына пісаў пра сябе, што жыве ў Германіі, займаецца штучным інтэлектам і працуе ў нямецкай кампаніі EDEKA GmbH/WITRON. Ягоныя асноўныя месенджары былі прывязаныя да нямецкага нумара, а паштовая скрыня знаходзілася на нямецкім дамене.

Суд над Аляксеем адбыўся ў снежні 2023 года. Яго абвінавацілі паводле арт. 356 (здрада дзяржаве) і асудзілі да пазбаўлення волі. Канкрэтны прысуд праваабаронцам пакуль невядомы.

Каментары1

  • Пытаннечкін
    16.12.2024
    Чым жа ён калгаснай хунце так падн@сраў?

Махляры скралі фатаграфію беларуса і цяпер з дапамогай яго партрэту разводзяць на грошы жанчын у Расіі

Махляры скралі фатаграфію беларуса і цяпер з дапамогай яго партрэту разводзяць на грошы жанчын у Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Цана біткойна зноў пабіла гістарычны максімум

Былы афіцэр абяцаў хлопцам у калоніі, што вызваліць іх. Але новая рэальнасць Беларусі яго шакавала18

Хлопчык, які вяртаўся са школы ў масцы Якубовіча і стаў зоркай тыктоку, расказаў пра свой прыкол6

Бабруйчанка сабрала калекцыю з дзвюх тысяч навагодніх ёлачных цацак часоў СССР

Гэта песня цяпер у топе музычных хітоў. Але што значыць загадкавае слова ў прыпеве?5

Пад Браславам затрымалі мужчыну, які абакраў царкву і некалькі дамоў1

Моўная анамалія. У адным з раёнаў Віцебшчыны толькі 1,44% школьнікаў навучаецца па-беларуску6

Усплёск раку тоўстай кішкі звязаны са снэкамі і каўбасамі — вучоныя6

Візавы цэнтр патлумачыў, калі можа ануляваць запіс на падачу польскай візы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Махляры скралі фатаграфію беларуса і цяпер з дапамогай яго партрэту разводзяць на грошы жанчын у Расіі

Махляры скралі фатаграфію беларуса і цяпер з дапамогай яго партрэту разводзяць на грошы жанчын у Расіі

Галоўнае
Усе навіны →