У Расіі расказалі пра паглынанне Беларусі як «элемент пасляваеннай рэальнасці»
Расійскае выданне «Медуза» на ўмовах ананімнасці пагаварыла з некаторымі прадстаўнікамі расійскіх «эліт» адносна іх чаканняў, расчараванняў і бачання будучыні, калі вайна ва Украіне ў 2025 годзе завершыцца. Сярод іншага ў іх адказах прагучала і тэма Беларусі.
09.01.2025 / 16:35
Суразмоўцамі «Медузы» былі чыноўнікі, блізкія да адміністрацыі прэзідэнта і ўрада Расіі, два дэпутаты Дзярждумы, адзін сенатар і тры высокапастаўленыя чыноўнікі з розных рэгіёнаў краіны.
Гаворачы пра варыянты «новага парадку дня», які павінен вярнуць расіян да мірнага жыцця пасля гіпатэтычнага заканчэння вайны, суразмоўцы адзначалі, што ў Крамлі нібыта разглядаецца варыянт «больш глыбокай інтэграцыі» Расіі і Беларусі.
Адна з крыніц, блізкіх да пуцінскай адміністрацыі, патлумачыла гэта так:
«Умоўна, нейкія супольныя органы ўлады. Іх нават можна выбраць, правесці кампанію, паказаць новыя рэкорды. Злучэнне зямель, якія распаліся ў 1980-х — 1990-х гадах, саюз рэспублік. Гэта падзея, тут можна праявіць пазітыў, як гэта прадаваць — зразумела».
Пры гэтым, з ягоных слоў, рэалістычнасць такога сцэнару «цалкам залежыць ад Аляксандра Лукашэнкі, а ён відавочна хоча заставацца паўнапраўным кіраўніком».
Выданне Politico агучыла неверагодныя сцэнары на 2025 год. Адзін з іх — звяржэнне Лукашэнкі
Халезін паразважаў пра феномен лукашызму: Усе мы здзівімся, як імгненна забудуць пра Лукашэнку
Пуцін: Расія зробіць усё для бяспекі Беларусі
Лукашэнка: Беларусы нічым не адрозніваюцца ад людзей, якія нарадзіліся ў Пскове ці Ленінградзе