Грамадства1616

Лукашэнка: Беларусы нічым не адрозніваюцца ад людзей, якія нарадзіліся ў Пскове ці Ленінградзе

У размове з кіраўніком расійскага Следчага камітэта Аляксандрам Бастрыкіным Лукашэнка зноў заявіў, што беларусы нічым не адрозніваюцца ад расейцаў. Перад гэтым ён атрымаў чарговы расейскі медаль.

Фота: Пул першага

Лукашэнка распавёў Бастрыкіну, што іх погляды на жыццё нічым не адрозніваюцца. Пры гэтым у размове ён згадаў і Пуціна, назваўшы яго проста «старшым».

«Грэх бы быў, калі б мы не сустрэліся, калі вы ў Беларусі знаходзіцеся. Маё стаўленне да вас вы ведаеце. Нашы погляды на жыццё, я б сказаў, абсалютна ідэнтычныя. Разыходжанняў практычна няма. Шмат пра вас чую, бачу, па тэлевізары, праўда, на жаль.

Старшы таксама распавядае, як вы працавалі разам, калі мы дакранаемся гэтай тэмы. Увогуле, з парадку дня ў нас не сыходзіце, з добрага парадку», — заявіў Лукашэнка.

Ён падзякаваў Бастрыкіну за садзейнічанне ва ўсіх пытаннях. І зноў пусціўся ў развагі пра тое, што беларусы нічым не адрозніваюцца ад жыхароў Пскова, дзе нарадзіўся Бастрыкін, ці Пецярбурга.

«Ведайце, што мы гатовыя ў любы момант адказаць самым-самым добрым чынам. Вы ведаеце, беларусы такія людзі — яны нічым не адрозніваюцца ад тых, хто нарадзіўся не толькі ў Пскове, але і ў Ленінградзе. Мы лічым, гэта нашы людзі. Зусім побач», — паўтарыў свой звыклы тэзіс Лукашэнка.

Бастрыкін прыехаў у Мінск, каб падвесці вынікі працы расійскага і беларускага Следчых камітэтаў. Таксама ён парадаваў Лукашэнку чарговай расійскай узнагародай: ведамасным медалём «За вернасць службоваму абавязку».

Каментары16

  • :
    12.12.2024
    Якое глупства.
  • Лейцар коркавы
    12.12.2024
    Сказаў вусаты мужык, які сябе называе савецкім чалавекам, які ані якага дачынення да беларусаў не мае, бо не ведае, хто ён і адкуль.
  • Імёны
    12.12.2024
    Адкуль ты, саня, ведаеш? Ты ж там ня жыў. Але і там такіх, як ты, іўд, ненавідзяць. Так што няма табе месца ні тут, ні там, нідзе, бо каму такое ... патрэбна...

«Ёй было вельмі дрэнна апошнім часам». Знаёмыя пра Святлану Круцікаву, якая скончыла жыццё самагубствам пасля ціску міліцыі3

«Ёй было вельмі дрэнна апошнім часам». Знаёмыя пра Святлану Круцікаву, якая скончыла жыццё самагубствам пасля ціску міліцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Сувязь 5G хутка прыйдзе ў Беларусь, але часу спатрэбіцца шмат1

Перад ударам «Арэшніка» па Дняпры кіраўніцтва Расіі эвакуявалася на Урал2

Ва Украіне выкрылі групу, якая зарабляла на дамоўных гульнях. Адзін з фігурантаў — футбаліст Арцём Мілеўскі3

Топ «дасягненняў» Лукашэнкі за апошні тэрмін21

Каля плошчы Бангалор у Мінску перакулілася фура з півам ВІДЭА1

У капліцы пад Смаргонню панішчылі саркафагі і раскідалі чалавечыя парэшткі2

Эксперт ААН: У Беларусі, хутчэй за ўсё, няма ніякай ядзернай зброі. І не будзе

Краінам ЕС дазволілі абмяжоўваць права на прытулак для мігрантаў3

МЗС Беларусі ўручыў Польшчы ноту з-за інцыдэнту з нібыта спробай вярбоўкі дыпламата1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ёй было вельмі дрэнна апошнім часам». Знаёмыя пра Святлану Круцікаву, якая скончыла жыццё самагубствам пасля ціску міліцыі3

«Ёй было вельмі дрэнна апошнім часам». Знаёмыя пра Святлану Круцікаву, якая скончыла жыццё самагубствам пасля ціску міліцыі

Галоўнае
Усе навіны →