Грамадства

Беларус з фэйкавай пошты разаслаў у школы лісты з патрабаваннем правесці абмеркаванне Канстытуцыі. І атрымаў справаздачу

З электроннай пошты «Грамадскай дыялогавай пляцоўкі па абмеркаванні зменаў у Канстытуцыю» беларус разаслаў ліст у мінскія школы з патрабаваннем арганізаваць цягам чатырох гадзін дыялогавую пляцоўку з прадстаўнікамі «Белай Русі», «БРСМ» і адміністрацыі, з дзяржаўнай сімволікай. 

У выніку адна са школ беспярэчна выканала пастаўленую задачу ў працоўны час і прыслала фотасправаздачу, пішуць праваабаронцы.

Супрацоўнікі ўстановы адукацыі арганізавалі фотасесію на фоне дзяржаўных сцяга, герба, сімволікі Мінска, экрана з Канстытуцыяй і з газетай «Беларусь сегодня» ад 29 студзеня.

Аказалася, што аўтар розыгрышу малады настаўнік з Мінска Уладзіслаў, вымушаны з'ехаць у Польшчу ад палітычнага пераследу. Такім чынам ён вырашыў разыграць адміністрацыю школы, у якой раней працаваў, піша Reform.by.

Уладзіслаў з'яўляецца мастаком і расцэньвае свае дзеянні як мастацкі перфоманс. Летась маладога чалавека затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіК, але пасля допыту не змаглі паставіць яму нічога ў віну, акрамя «непадпарадкавання супрацоўнікам органаў». Настаўнік быў адпушчаны дадому да суда і неадкладна выехаў з краіны. Дырэктар школы, з якой ён не паспеў звольніцца да ад'езду, не засталася абыякавай да гэтай сітуацыі.

— Яна некалькі месяцаў шукала фармальнасці, каб мяне не звальняць, не вяртаць дыплом і працоўную, і ўвесь час тэлефанавала ў РУУС, каб мяне шукалі. Участковы кожны раз прыходзіў да маці па месцы маёй прапіскі і пытаўся, куды я дзеўся, таму што яго дастаў дырэктар школы, у якой я працаваў — распавёў малады чалавек Reform.by.

Апынуўшыся за мяжой, Уладзіслаў вырашыў пажартаваць з дырэктара школы: стварыў фэйкавую пошту і, прадставіўшыся «каардынатарам дыялогавых пляцовак», напісаў ліст аб неабходнасці арганізаваць на базе школы «дыялогавую пляцоўку па абмеркаванні змяненняў у Канстытуцыю».

Дырэктар школы, якая прывыкла па першым патрабаванні ладзіць палітычныя мерапрыемствы, выканала заданне, а фотасправаздачу адправіла на фэйкавую пошту. Акрамя адміністрацыі школы, у абмеркаванні Канстытуцыі ўдзельнічалі: старшыня прафсаюзнай пярвічкі, старшыня пярвічкі «Белая Русь», сакратар БРСМ і адна інтэрактыўная дошка.

Варта адзначыць, што канчатковыя праўкі ўладамі ўнесеныя і праект Канстытуцыі ўжо вынесены на рэферэндум.

- Калі шчыра, я мала цікавіўся абмеркаваннем паправак — прызнаецца Уладзіслаў. — Але, ведаючы, якія людзі працуюць у школах, вырашыў, што яны купяцца. Наўрад ці яны самі гэтым пытаннем задаваліся. У школах, я мяркую, засталіся толькі тыя, хто не думае, а выконвае.

Ягор Лебядок: Усё больш заўважная спроба аднавіць вобраз Лукашэнкі як жыхара неба, а не радавога чыноўніка

Каментары

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?22

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?

Усе навіны →
Усе навіны

Зборная Беларусі прайграла Паўночнай Ірландыі і згубіла шанец заняць першае месца1

Выбірайце пупочныя апельсіны — яны смачнейшыя!5

Зорка амерыканскага серыяла рашыла не вяртацца ў ЗША пры Трампе6

Z-блогер «Трынаццаты», які крытыкаваў Мінабароны і Крэмль, замест суда паедзе на вайну3

Зяленскі: З Трампам вайна скончыцца хутчэй4

Пратэстоўцы ў Абхазіі запатрабавалі адстаўкі прэзідэнта. Той адмовіўся3

У 39 гадоў загінуў начальнік аддзела па раскрыцці цяжкіх злачынстваў УУС Брэсцкага аблвыканкама21

Пасяджэнне парламента Новай Зеландыі было сарвана рытуальным танцам дэпутатаў ВІДЭА8

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?22

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?

Галоўнае
Усе навіны →