Свет

Прэс-сакратаркай Трампа стала 27-гадовая дзяўчына

Кэралайн Левіт стане адной з самых маладых супрацоўніц Белага дома, заняўшы ключавую пасаду ў працы са СМІ.

Фота: Ted Shaffrey / AP

Абраны прэзідэнт Дональд Трамп абвясціў у пятніцу, што 27-гадовая прэс-сакратар яго выбарчай кампаніі Кэралайн Левіт будзе працаваць прэс-сакратаром Белага дома, піша Голас Амерыкі.

Левіт «разумная і даказала, што з'яўляецца высокаэфектыўным камунікатарам. Я абсалютна ўпэўнены, што яна будзе паспяхова працаваць на трыбуне і дапаможа данесці нашу інфармацыю да амерыканскага народа», — сказаў Трамп у сваёй заяве.

Левіт стане адной з самых маладых супрацоўніц Белага дома, заняўшы ключавую пасаду ў працы са СМІ. Яна працавала нацыянальным прэс-сакратаром Трампа падчас яго выбарчай кампаніі. У ліпені Кэралайн Левіт нарадзіла першае дзіця. Пра гэта яна расказала ў падкасце Fox News, апублікаваным у пятніцу.

У 2022 годзе яна безвынікова балатавалася на месца ў Палаце прадстаўнікоў ад свайго роднага штата Нью-Гэмпшыр. Яна таксама працавала дырэктарам па камунікацыях кангрэсвумен Эліз Стэфанік, якую Трамп вылучыў на пасаду пасла ў ААН.

«Я вырасла не ў палітычнай сям'і. Я вырасла, як і большасць амерыканцаў, у сям'і прадпрымальнікаў сярэдняга класа тут, у маім родным штаты Нью-Гэмпшыр», — сказала яна ў падкасце Fox News. — «Я проста акунулася ў палітыку ў сваім каледжы, каледжы Святога Ансельма ў Манчэстэры (Нью-Гэмпшыр)».

Каментары

Бондарава захацела двухмоўя, як у Фінляндыі. Мы таксама за4

Бондарава захацела двухмоўя, як у Фінляндыі. Мы таксама за

Усе навіны →
Усе навіны

Пратэстоўцы ў Абхазіі паспрабавалі ўзяць штурмам будынак парламента2

Цэны на кватэры ў Мінску зноў паставілі рэкорд

Больш за ўсё снегу нападала ў Лынтупах1

У Мінску грузавік МАЗ пратараніў трамвай

У 44 гады памёр начальнік міліцыі Слаўгарада. У 2020-м ён скардзіўся на надпіс «3%»25

«Дзімка? Дык які ён шпіён? Гэта проста смешна». Знаёмыя памерлага ў калоніі Дзмітрыя Шлетгаўэра расказалі пра яго і яго сям'ю3

З'явілася інфармацыя пра затрыманні на БЕЛАЗе. Праваабаронцы звязваюць іх з кпінамі з фірмовых ботаў23

13-гадовы хлопчык падпаліў у інтэрнаце сухое галлё. З яго бацькі спагналі 288 тысяч рублёў2

Самы вялікі карал у свеце знайшлі каля Саламонавых выспаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бондарава захацела двухмоўя, як у Фінляндыі. Мы таксама за4

Бондарава захацела двухмоўя, як у Фінляндыі. Мы таксама за

Галоўнае
Усе навіны →