Мнения2323

Ивонка Сурвилла об эмиграции: Молодежь не понимает, что значит быть в стране чужаком

Як легендарная старшыня Рады БНР зарабіла свае першыя грошы? Ці шкадуе, што бацькі пераехалі на Захад у 1944-м? Што варта зрабіць, каб моладзь масава не пакідала Беларусь і… ці трэба тут наогул нешта рабіць?

За сваё бурлівае жыцця спадарыня Івонка шмат напісала і раздала безліч інтэрв’ю на розныя тэмы: ад жыцця дыяспары да палітычнай пазіцыі Рады БНР, якую яна ўзначальвае з 1997 года. Шмат звестак пра асабісты лёс ды шляхі сям’і Івонкі Сурвілы сабрана ў кнізе «Дарога».

«Будзьма» ж вырашыла задаць некалькі асабістых пытанняў: пра грошы, замежныя мовы, мастацтва і нават паразважаць, што было б, каб Івонка Сурвіла рэалізоўвала сябе ў вольнай беларускай Беларусі.

Івонка Сурвіла

«Цяжка не было, але… Не мела ніколі вольнага часу»

— Калі ў 1944-м ваша сям’я пакінула Беларусь, гэта было рашэнне старэйшага пакалення, то бок бацькоў. Калі б вы былі на той момант ужо ў старэйшым веку і вырашалі цалкам самастойна, ці з’ехалі б перад наступам бальшавікоў?

— У 1944-м годзе «старэйшаму пакаленню» ў нашай сям’і, гэта значыць майму Тату, было 33 гады… мне было восем. Але я дакладна ведала, што наша сям’я перажыла падчас першага прыходу бальшавікоў у Заходнюю Беларусь, і вельмі ўдзячная маім бацькам, што адважыліся з малымі дзецьмі — сястрычцы не было і года — пакінуць свой край. У тых умовах не было іншага выйсця.

— Ці памятаеце, як зарабілі свае першыя грошы ў жыцці? Ці было гэта цяжка? Якія былі эмоцыі?

— Так, добра памятаю. У дзевяць гадоў у Даніі звязала касцюмчык нованароджанаму дзіцятку, і мне за гэта заплацілі… Падчас навучання ў сярэдняй школе ў Францыі заўсёды давала прыватныя ўрокі малодшым вучням. У сямнаццаць гадоў зарабіла дастаткова грошаў за два тыдні, гледзячы двух амерыканскіх хлопчыкаў падчас іх побыту на вакацыях у Парыжы, што змагла ўпершыню заплаціць з вялікім задавальненнем за груз цэглы на будову нашай хаты. Падчас студэнцкіх гадоў заўсёды працавала таксама: улетку і ў суботах ды нядзелі, каб пакрыць кошт студэнцкай сталоўкі і цягніка да ўніверсітэта. Цяжка не было, але, безумоўна, не мела ніколі вольнага часу. 

«Быць чужынцам найлепш у Канадзе» 

— Вы жылі ў Даніі, у Францыі, у Іспаніі, у Канадзе — у якой з гэтых краінаў да беларусаў агулам і да вашых блізкіх у прыватнасці ставіліся найлепш? А ў якой, магчыма, найгорш?

— З любоўю згадваю ўсе краіны, дзе я жыла. Быць чужынцам найлепш у Канадзе. Тут, магчыма, найбольш паважаюцца правы чалавека. Дзяржаўная палітыка мультыкультуралізму спрычынілася да гэтага. Таксама вельмі ўдзячная канадцам за гасціннасць, з якой яны сустракалі нашых дзетак пасля Чарнобыльскай бяды ды імі апекаваліся. За гэта ўсе мы маем быць удзячныя Канадзе. 

З’ехаўшы пасля вайны ў Данію, я моцна палюбіла гэты маленькі, але цудоўны край, дзе пазнаёмілася з такой колькасцю добрых людзей. У Францыі было найцяжэй. Вельмі шчодра ставілася да чужынцаў Іспанія. Муж заўсёды з удзячнасцю згадваў гэты край, які дазволіў яму здабыць адукацыю і працаваць для Беларусі. Але жыццё там не было лёгкае. 

З Ганяй і Паўлінкай, 1968

Калі Канада намагалася знайсці перакладчыкаў з ангельскай на французскую мову дзеля сваёй палітыкі двухмоўя, у 1969 годзе мы вырашылі скарыстацца гэтым. Таму і перабраліся за акіян. У адрозненне ад іншых беларускіх эмігрантаў, для якіх пачаткі не заўсёды былі лёгкімі, нас вельмі добра тут прынялі. Аплацілі пераезд, далі добры гатэль на першыя два тыдні, і, прыляцеўшы ў Атаву, я на заўтра ўжо была на працы. Жывучы ды працуючы ў Атаве, мы змаглі зрабіць шмат добрага для Беларусі.

«Французскую я ведала лепш за родную»

— У кнізе «Дарога» вы пісалі, што ўсё жыццё працавалі з мовамі ў якасці журналіста і перакладчыка: з французскай, ангельскай, іспанскай, ну і, зразумела, роднай беларускай. Гэта была любоў да моваў або прафесійная неабходнасць?

— Я пайшла навучацца ў Вышэйшую нацыянальную школу мастацтва ў Парыжы і перайшла ў Сарбону толькі тады, калі ўсвядоміла, наколькі цяжкае і складанае жыццё мастака ў Парыжы. Мовы я любіла, таму асаблівых цяжкасцяў не мела. Між іншым, перакладала не з французскай мовы, а на французскую. 

У Канадзе лічыцца, што чалавек можа прафесійна перакладаць толькі на родную мову, а французскую я ведала лепш за родную. Але, па шчырасці, усё жыццё шкадавала, што не магла прысвяціць больш часу мастацтву. Так, можна сказаць, што мовы былі для мяне прафесійнай неабходнасцю.

— Якая мова вам найбольш падабаецца, апрача беларускай, а якую лічыце найбольш складанай?

— Апрача лаціны, люблю ўсе мовы. Але ж мовы — як пясок між пальцаў. Трэба іх практыкаваць, каб не страціць. Вельмі люблю дацкую, але калі еду ў Данію, то ўжо ёсць патрэба ў пары дзён, каб да яе прывыкнуць. Беларуская найбольш мілагучная, безумоўна, заўсёды будзе на першым месцы. Французская на другім. 

«Прыярытэтам была неабходнасць, а не ўласнае шчасце»

— Вы пісалі, што бацька застаўся ў Францыі, бо адтуль, маўляў, «і пешкі можна было дайсці да Беларусі», але вы абралі Канаду, чаму?

— У Канаду мы прыехалі амаль выпадкова. Пакінулі Іспанію, якую моцна любілі, з надзеяй, што тут будзе лягчэй выгадаваць нашых дзяўчатак. З часам гэты выбар аказаўся слушным. Шмат чаго мы тут асягнулі для Беларусі, чаго не асягнулі б у Еўропе. 

— З маленства вы захапляліся мастацтвам, але прафесійная дзейнасць была больш звязаная з журналістыкай, перакладамі, выкладчыцкай дзейнасцю, а ўрэшце — з грамадскім жыццём і палітыкай. Ці не шкадуеце, што цалкам не прысвяцілі сябе жывапісу?

— Мастацтвам я захаплялася ўсё жыццё і дагэтуль лічу, што ў іншых абставінах — у беларускай Беларусі — прысвяціла б жыццё мастацтву. Але тут трэба было выбіраць. І падчас выбару часцяком прыярытэтам была неабходнасць, а не ўласнае шчасце ці задавальненне. Але, дзякаваць Богу, стварыла крыху добрых працаў. Не наракаю.

Наваградскі замак - малюнак створаны Івонкай Сурвілай у 1960-я ў Гішпаніі. Рэпрадукцыя тэхнікай серыяграфіі

«Мы доўгі час былі адзіным голасам нашага народа»

— Ад 1997 года вы ачольваеце Раду БНР. Якое дасягненне ці дасягненні за гэты час вы лічыце галоўнымі? Чаму?

— Само існаванне Рады, 100-гадовае існаванне — вялікае дасягненне нашага народа. Удзячная за тыя 22 гады, якія мне было дадзена прысвяціць Радзе. Што да самой працы — УСЁ важнае. Мы доўгі час былі адзіным голасам нашага народа ў навакольным свеце, калі Масква хавала, што Беларусь наогул існуе на Зямлі, былі адзіным «агеньчыкам надзеі» для Быкава і для той часткі нашага народа, якая верыла ў ідэалы 25-га сакавіка! Усё рабілі, каб свет не забыўся пра прыгнечаны чужынцамі народ. Бераглі нашу мову, нашу спадчыну, нашы каштоўнасці. Наш прыгожы вокліч «Жыве Беларусь!» таксама ёсць дасягненнем Рады.

— Як выглядае звычайны працоўны дзень старшыні Рады БНР?

— Перадусім непрадказальны! Да ўсяго, што трэба зрабіць, штодня дадаецца яшчэ нешта. 

— Доўгі час вы разам з роднымі і калегамі даводзілі замежнікам праўду пра Беларусь, а часам і наогул сведчылі пра тое, што гэта не Расія, а цалкам асобны край са сваёй мовай, гісторыяй, культурай. Ці ёсць такая патрэба цяпер? Няўжо Беларусь — дагэтуль terra incognita для тых жа канадцаў?

— Так, яшчэ ёсць шмат «анальфабэтаў» (непісьменных людзей — аўт.) у свеце, якім цяжка зразумець постсавецкую рэчаіснасць ці адрозніць Савецкі Саюз ад Расіі. Для іх і мы, і ўкраінцы, і прыбалты, і армяне, і грузіны — усё гэта расійцы. Да іх трэба дадаць русафілаў, якія надзвычайна актыўныя ў некаторых краінах свету. 

Канадцы сапраўды адкрылі Беларусь дзякуючы нашай праграме па дапамозе дзеткам «Канадскі фонд дапамогі ахвярам Чарнобыля ў Беларусі», у рамках якой працавала 42 аддзелы ад акіяна да акіяна ў Канадзе. Terra incognita — вынік імперыялізму нашага суседа, але таксама і нядбайнасці нашага народа.

«Толькі дома табе ніхто не скажа: «Не падабаецца — едзь дадому!»

— У інтэрв’ю для «Радыё Свабода» вы раілі маладым беларусам не з’язджаць з краіны, калі ад іх гэта залежыць. Ці магчыма ў сучасным свеце без «жалезных заслонаў» утрымаць моладзь на Радзіме? Ці трэба гэта наогул?

— Моладзь і старэйшыя кандыдаты на эміграцыю не асэнсоўваюць, што значыць быць у кожнай краіне чужынцам. Пакуль забяспечваюць першыя чалавечыя патрэбы, усё ў парадку. Але раптам з’яўляюцца новыя патрэбы, амбіцыі, пытанні. На гэтую тэму можна было б цэлыя кнігі пісаць. Толькі ў сябе дома табе ніхто не скажа: «Калі не падабаецца — едзь дадому!» Як пісаў Адам Міцкевіч, «толькі той ведае, як моцна любіць свой край, хто яго страціў».

— Як мае выглядаць Беларусь, каб з яе не толькі не з’язджала карэннае насельніцтва, але і каб для замежнікаў наш край стаўся прывабным?

— Карэннае насельніцтва з’язджае толькі таму, што ў дадзены момант не можа задаволіць сваіх элементарных патрэбаў у сябе дома. З гэтага і варта пачынаць. Даць нашаму здольнаму і працавітаму народу магчымасць жыць па-людску, нармальна, так, як жывуць іншыя народы Еўропы. Для гэтага толькі патрэбная свая ўлада, для якой прыярытэтам быў бы дабрабыт свайго ж народа.

Замежнікі заўсёды любілі наш народ: гасцінны, добры, разумны. Дастаткова забяспечыць тут нармальныя ўмовы побыту для турыстаў, каб Беларусь стала такой жа прывабнай, як суседзі, а мо і болей.

Комментарии23

Сколько на самом деле тянутся рабочие поездки Лукашенко? Интересные цифры7

Сколько на самом деле тянутся рабочие поездки Лукашенко? Интересные цифры

Все новости →
Все новости

Это что за чудеса инженерии? Жители столичной пятиэтажки поделились результатами капитального ремонта1

В Минске под красными флагами возложили цветы к памятнику Ленину14

В Беларуси за «измену государству» осудили 88 человек6

Владельца гродненского сайта s13.ru не отпустили — судили второй раз2

Странное ДТП в Брестской области: погибли два человека2

Алексей Протас продолжает блистать в НХЛ. Забросил пятую шайбу в сезоне

Что творится на границах Беларуси в начале больших выходных

«Не отчаивайтесь»: Камала Харрис выступила перед сторонниками5

Неожиданно распалась правящая коалиция Германии. Страну могут ожидать досрочные выборы9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сколько на самом деле тянутся рабочие поездки Лукашенко? Интересные цифры7

Сколько на самом деле тянутся рабочие поездки Лукашенко? Интересные цифры

Главное
Все новости →