У выдавецтве «Янушкевіч» выйшла перавыданне фэнтэзі «Сем камянёў»! Гісторыя пра тое, што, як бы ні было цяжка, дабро ўсё роўна пераможа зло. Пра гэта паведаміў у Фэйсбуку аўтар кнігі Аляксей Шэін.
Таямніцу Сямі Камянёў можа раскрыць толькі адзін — той, каго старажытныя летапісы называюць Дастойным. Хлопец Ясь, які апынуўся ў дзівоснай краіне Эферыі, спрабуе разгадаць схаваную ў вяках загадку крышталёў, каб выратаваць жыццё сваёй сяброўкі і вызваліць Эферыю ад прыгнёту злога самазванца.
Наклад кнігі — 1 000 асобнікаў.
Набыць яе можна ўжо цяпер на сайце выдавецтва.
Комментарии