Пяць новых камянёў усталявалі сябры КХП-БНФ.
Камяні маюць увышкі каля 1,5 метра. На іх выбіты надпіс: «1937—1941.
Намеснік старшыні КХП-БНФ Юрась Беленькі паведаміў радыё «Свабода», што 5 новых валуноў усталявалі 4 чэрвеня сябры партыі.
«Ідэя гэта сыходзіла ад Маі Кляшторнай, дапамагалі весці працу знаёмыя геадэзісты. Але гэта толькі пачатак рэалізацыі праекту, неўзабаве будзе працяг і тады мы распавядзем пра помнік больш дэталёва».
На мінулым тыдні ў Курапатах штодня праводзіліся талокі. Падчас іх актывісты прыбіралі смецце, расчышчалі кусты, касілі траву — прыводзілі ўрочышча ў належны стан. Цяпер талокі будуць праводзіцца два разы на тыдзень — штоаўторак па вечарах і па суботах.
Каментары