Джоан Роўлінг напісала сатырычнае апавяданне пра 34-гадовага Гары Потэра
Брытанская пісьменніца Джаан Роўлінг, якая напісала серыю кніг «Гары Потэр» апублікавала новую гісторыю пра пасталелага чараўніка на сайце Pottermore.
На гэты раз Роўлінг распавядае пра 34-гадовага Потэра, які наведаў сусветнай кубак па квідышу са сваімі сябрамі Ронам і Герміёнай, а таксама з іх дзецьмі.
Тэкст напісаны ад асобы рэпарцёра Рыты Скітар. Рэпарцёр «Штодзённага прарока» паведамляе, што Гары Потэр цяпер займаецца паляваннем на злачынцаў чароўнага свету. Рон — гаспадар крамы чароўных прыколаў, а Герміёна стала кіраўніком аднаго з дэпартаментаў міністэрства магіі. Варта адзначыць, што новы аповед Роўлінг мае сатырычны характар і з'яўляецца сатырай на брытанскія таблоіды.
Нагадаем, што раней, пасля выхаду апошняй кнігі серыі, Роўлінг сцвярджала, што працягу не будзе.
Сем раманаў пра Гары Потэра мелі велізарную папулярнасць, на 2011 год у свеце было прададзена больш за 450 мільёнаў асобнікаў, кнігі перакладзеныя больш чым на 60 моваў.
Каментары