На Камароўцы яшчэ працуе сезонны рынак. Вось што там можна купіць у сярэдзіне лістапада.
Яблыкі на Камароўцы каштуюць ад 2,79 рубля. А вось знакамітая антонаўка — 10 рублёў, заўважыў Blizko.by.
«Па цане крыла самалёта?» — задаецца пытаннем інстаграм Камароўкі.
Баклажаны каштуюць 7 рублёў за кілаграм, перац — 5,5 рубля. Восеньскія кветкі — ад 3 да 5 рублёў за галінку.
Грыбы каштуюць 20 рублёў за вёдрыца. Апенькі — 15 рублёў за кілаграм, столькі ж і зялёнкі.
Журавіны — 13,9 рубля за кілаграм.
Каментары
Пасьпяшайцеся, усім ня хопіць...