З Масквы. Блог Алеся Чайчыца2020

Алесь Чайчыц: Глядзіце «Левіяфан» і ганарыцеся Беларусьсю

Найлепшае расейскае постсавецкае кіно — вось гэткае, з халоднымі дэпрэсіўнымі, часам постапакаліптычна-індустрыяльнымі пэйзажамі, бойкамі, гарэлкай і страхам.

На дадзены момант галоўная культурніцкая падзея Расеі 2015 года — «зьліў» у інтэрнэт пірацкае копіі фільма рэжысэра Андрэя Зьвягінцава «Левіяфан» («Левиафан»). Каюся: усе паглядзелі — ну й я паглядзеў.

Можа гэта і суб’ектыўнае ўражаньне, але так здаецца, што

большасьць найлепшага расейскага постсавецкага кіна — вось гэткая, з халоднымі дэпрэсіўнымі, часам постапакаліптычна-індустрыяльнымі пэйзажамі, бойкамі, гарэлкай і страхам.

Дастаткова зірнуць сьпіс расейскіх постсавецкіх ляўрэятаў міжнародных фэстываляў. 100—150 гадоў таму Расея давала сьвету выбітных перадавых мастакоў і рамантычных кампазытараў, а цяпер адзінае, што яна мае распавесьці астатняму сьвету — гэта пра сваю бяду і дэпрэсію. Вось так.

І гэта, уласна, адзіная хіба гэтага фільма: халодныя і варожыя пэйзажы мы ўжо бачылі ў «Как я провел этим летом» Папагрэбскага, зламанага чалавека і яго дэпрэсіўную жонку (нават у выкананьні тае ж самае акторкі Елены Лядавай) — у «Географ глобус пропил» Веледзінскага, безнадзейную пэрыфэрыю — тамсама, у «Грузе 200» Балабанава ці ў «Елене» таго ж Зьвягінцава, і гэтак далей, і гэтак далей.

Расея такая ёсьць: змрочная і ліхая. І кожны, хто жыве тут, вам пацьвердзіць, што так яно збольшага і ёсьць, як прадстаўлена ў «Левіяфане»:

нават гарады Падмаскоўя ўзімку месцамі нагадваюць паваенную Албанію, а таўсташыія гаспадары расейскага жыцьця, якія носяць дарагія італійскія гарнітуры, размаўляюць на маце і ходзяць у царкву — такія яны і ёсьць, як мэр таго мястэчка ў фільме.

Краіна ад 1990-га году была і знаходзіцца ў цяжкой духоўнай і экзыстэнцыйнай крызе, і нават вонкава эканамічна ўдалыя 2000-я, як высьветлілася (і як, зрэшты, заўсёды было відно — толькі мы гэтага не заўважалі), толькі прыхоўвалі пад сабой сузраваньне бурбалкі з гноем, якая выбухнула ў 2014-м і чый выбух яшчэ халера ведае, чым скончыцца.

Пішуць, што ў час падрыхтоўкі да здымкаў фільма рэжысэр Зьвягінцаў езьдзіў шукаць адпаведныя краявіды, поўныя суворае прыгажосьці распаду і безнадзейнасьці, і заехаў нават на Беларусь. Пра гэта так і хочацца сказаць, што з такім жа посьпехам ён мог бы заехаць у Польшчу ці ў Нямеччыну.

Можаце ганарыцца: Беларусь на фоне РФ — краіна цяпер асабліва перадавая і прагрэсіўная. Дастаткова выпусьціць трох нявінаватых людзей з турмы — і можна пачынаць перамовы пра бязьвізавы рэжым з Эўрапейскім Зьвязам. А трох людзей выпусьціць — гэта не Крым назад Украіне аддаць.

Каментары20

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?22

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?

Усе навіны →
Усе навіны

Зборная Беларусі прайграла Паўночнай Ірландыі і згубіла шанец заняць першае месца1

Выбірайце пупочныя апельсіны — яны смачнейшыя!5

Зорка амерыканскага серыяла рашыла не вяртацца ў ЗША пры Трампе6

Z-блогер «Трынаццаты», які крытыкаваў Мінабароны і Крэмль, замест суда паедзе на вайну3

Зяленскі: З Трампам вайна скончыцца хутчэй4

Пратэстоўцы ў Абхазіі запатрабавалі адстаўкі прэзідэнта. Той адмовіўся3

У 39 гадоў загінуў начальнік аддзела па раскрыцці цяжкіх злачынстваў УУС Брэсцкага аблвыканкама21

Пасяджэнне парламента Новай Зеландыі было сарвана рытуальным танцам дэпутатаў ВІДЭА8

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?22

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?

Галоўнае
Усе навіны →