Выбачаюся за прыкрую няўважлівасьць і памылку. У адным са сваіх папярэдніх запісаў я памылкова напісаў, што з Беларусі пры дапамозе Адміністрацыі прэзыдэнта Расіі і Ўладзіслава Суркова за мяжу выехалі Андрэй Саньнікаў і Натальля Радзіна. Аднак на самой справе так выехала толькі журналістка Натальля Радзіна, калі яна таемна ўцякла з-пад хатняга арышту.
Пра гэта яна сама расказала ў інтэрвію СМІ.
Цытата:
«Мне патрэбна была выязная віза. Уладзіслаў Суркоў, першы намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта, дапамог яе атрымаць».
«Пасля чатырох месяцаў афармлення статуса ўцекача па лініі ААН паўстала пытанне пра расійскую выязную візу, — расказала журналістка «Нашай Ніве», — і ў ААН мне сказалі, што трэба ісці ў Федэральную міграцыйную службу (ФМС), але мяне могуць арыштаваць, бо я ў вышуку.
Тады Ганнушкіна звярнулася да Суркова пасля сустрэчы праваабаронцаў з Мядзведзевым.
Тады адміністрацыя Мядзведзева — ён тады быў прэзідэнтам — дала згоду на тое, каб мяне адпусцілі з Расіі, і ФМС выдала мне выязную візу».
Крыніца: http://d2b0v286pbg9yh.cloudfront.net/?c=ar&i=83899
Андрэя Саньнікава я шаную і паважаю. У 2011 годзе, пражываючы ў Лёндане, я сам асабіста актыўна дапамагаў ягонай сястры і яе паплечнікам з існай тады ініцыятывы Free Belarus Now патрабаваць вызваленьня Саньнікава і іншых беларускіх палітвязьняў і быў вельмі рады, калі нашыя агульныя намаганьні далі плён, і пан Саньнікаў быў вызвалены.
Шкада, дарэчы, што сайт Free Belarus Now больш не працуе.
Каментары