Амерыканец хацеў паздымаць пад спадніцамі ў незнаёмак, але схаваная камера выбухнула ў яго абутку
У амерыканскім штаце Вісконсін пасля выбуху схаванай у абутак камеры пацярпеў 32-гадовы мужчына. Камеру ён выкарыстаў, каб употай падглядваць за жанчынамі, піша Бі-бі-сі.
Мужчына набыў шпіёнскі прыбор — камеру, якая змяшчаецца ў абутку. Апарат быў настроены так, каб здымаць тое, што ў жанчын пад спадніцамі.
Аднак пры першым жа выкарыстанні камера выбухнула. У вуаерыста — апёк ступні.
У паліцыі не сталі заводзіць справу, бо камера выбухнула ў самым пачатку «працы» і ніводнага здымка зроблена не было. Адпаведна, амерыканец не паспеў нікога абразіць.
Пра гэты пацешны выпадак у сваім блогу паведаміў шэф паліцыі горада Мэдысан Майк Коваль.
Каментары