Свет

Зяленскі на парадзе на Дзень Незалежнасці пажартаваў з Януковіча, а рассмяшыў Парашэнку, Кучму і Юшчанку

Сёння Украіна адзначае 30-годдзе незалежнасці. Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі падчас прамовы агучыў жарт, які рассмяшыў прысутных другога, трэцяга і пятага прэзідэнтаў — Леаніда Кучму, Віктара Юшчанку і Пятра Парашэнку.

Зяленскі ў прамове тлумачыў, чаму ўкраінскі народ з'яўляецца адзіным, і падкрэсліў — кожны з рэгіёнаў даў дзяржаве важных фігур.

Спачатку кіраўнік дзяржавы падзякаваў Ровеншчыне за першага прэзідэнта Украіны Леаніда Краўчука, затым — Чарнігаўшчыне за другога, Леаніда Кучму, Сумскай вобласці — за трэцяга, Віктара Юшчанку.

А калі чарга дайшла да Данеччыны, Зяленскі зрабіў паўзу і падзякаваў усходняму рэгіёну Украіны за Леаніда Быкава — таленавітага рэжысёра і акцёра, і за спартсмена з сусветным імем Сяргея Бубку.

«Ровеншчына падарыла нам першага прэзідэнта Украіны, Чарнігаўшчына — другога, Сумшчына — трэцяга. Данеччына… падарыла нам Леаніда Быкава і Сяргея Бубку! Луганшчына [лінгвіста] Уладзіміра Даля…»

З-за таго, што прысутныя чакалі, што Зяленскі скажа пра прэзідэнта-ўцекача Віктара Януковіча, пачаўся смех сярод гледачоў. Жарт развесяліў Парашэнку, Юшчанку і Кучму, што прысутнічалі на святкаванні. Першы прэзідэнт Украіны Леанід Краўчук знаходзіцца ў бальніцы пасля аперацыі на сэрцы.

Цікава, што Парашэнку Зяленскі таксама не згадаў, адзначае Украінская праўда.

Каментары

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?22

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?

Усе навіны →
Усе навіны

Зборная Беларусі прайграла Паўночнай Ірландыі і згубіла шанец заняць першае месца1

Выбірайце пупочныя апельсіны — яны смачнейшыя!5

Зорка амерыканскага серыяла рашыла не вяртацца ў ЗША пры Трампе6

Z-блогер «Трынаццаты», які крытыкаваў Мінабароны і Крэмль, замест суда паедзе на вайну3

Зяленскі: З Трампам вайна скончыцца хутчэй4

Пратэстоўцы ў Абхазіі запатрабавалі адстаўкі прэзідэнта. Той адмовіўся3

У 39 гадоў загінуў начальнік аддзела па раскрыцці цяжкіх злачынстваў УУС Брэсцкага аблвыканкама21

Пасяджэнне парламента Новай Зеландыі было сарвана рытуальным танцам дэпутатаў ВІДЭА8

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?22

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?

Галоўнае
Усе навіны →