Грамадства

«Мабільныя групы» з былых спецназаўцаў на час рэферэндуму фармуе палкоўнік Паўлічэнка. Гэта ідэя Карпянкова

«Мабільныя групы» з ветэранаў спецназу ствараюцца «у мэтах аховы грамадскага парадку ў дні правядзення рэспубліканскага рэферэндума», а таксама мусяць ахоўваць сем'і вайскоўцаў і членаў выбарчых камісій. А фармуе іх палкоўнік запасу Дзмітрый Паўлічэнка з ліку былых спецназаўцаў, піша sb.by. 

Дзмітрый Паўлічэнка. Фота: sb.by

Стварэнне такіх груп — ініцыятыва намесніка міністра ўнутраных спраў, камандуючага ўнутранымі войскамі Мікалая Карпянкова. У суботу ён удзельнічаў у нарадзе актыву Беларускай асацыяцыі ветэранаў падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння войскаў МУС «Честь», старшыня рады якой — акурат Паўлічэнка. 

У найбліжэйшы час у сталіцы і ў рэгіёнах пройдуць «міні-вучэнні і трэніроўкі» ўдзельнікаў «мабільных груп» (іх узрост ад 20 да 50 гадоў). «Мы будзем дзейнічаць у Мінску, абласных і некаторых раённых цэнтрах — дакладна па ўказанні супрацоўнікаў міліцыі, знаходзячыся на пастаяннай сувязі з імі», — кажа Дзмітрый Паўлічэнка.

Паўлічэнка сумна вядомы з канца 1990-х і пачатку 2000-х гадоў, яго падазраюць у стварэнні «эскадронаў смерці», якія ў тыя часы выкрадалі апанентаў Аляксандра Лукашэнкі. Пасля недзе ў сэрэдзіне нулявых ён адышоў у цень, але дагэтуль часам усплывае як удзельнік праўладных мерапрыемстваў. 

Раней старшыня ЦВК Ігар Карпенка казаў, што парадак на ўчастках будуць разам з міліцыяй забяспечваць нейкія «дружыннікі». Магчыма, акурат і меліся на ўвазе гэтыя кадры, якіх збівае ў «мабільныя групы» Паўлічэнка. 

Чытайце таксама:

«Патрэбная характарыстыка». Чытачка высветліла, як стаць дружыннікам ці выступіць на канцэрце да рэферэндуму

Падчас рэферэндуму грамадскі парадак на ўчастках будуць падтрымліваць «дружыннікі»

На мітынгу за Лукашэнку выступіў Паўлічэнка і расказаў пра «банды Ціханоўскай»

Каментары

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?22

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?

Усе навіны →
Усе навіны

Зборная Беларусі прайграла Паўночнай Ірландыі і згубіла шанец заняць першае месца1

Выбірайце пупочныя апельсіны — яны смачнейшыя!5

Зорка амерыканскага серыяла рашыла не вяртацца ў ЗША пры Трампе6

Z-блогер «Трынаццаты», які крытыкаваў Мінабароны і Крэмль, замест суда паедзе на вайну3

Зяленскі: З Трампам вайна скончыцца хутчэй4

Пратэстоўцы ў Абхазіі запатрабавалі адстаўкі прэзідэнта. Той адмовіўся3

У 39 гадоў загінуў начальнік аддзела па раскрыцці цяжкіх злачынстваў УУС Брэсцкага аблвыканкама21

Пасяджэнне парламента Новай Зеландыі было сарвана рытуальным танцам дэпутатаў ВІДЭА8

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?22

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?

Галоўнае
Усе навіны →