«Чума» Альбера Камю і наша сучаснасць. Новае відэа Андрэя Хадановіча
«Пагаворым пра жыццёвы і творчы лёс нобелеўскага лаўрэата Альбера Камю, а таксама абмяркуем раман «Чума» і правядзём паралель з цяперашнімі падзеямі ў свеце і ў Беларусі», —піша літаратар у сваім канале ў YouTube.
У гэтым выпуску Хадановіч разважае, ці можна жыць у канцлагеры і заставацца свабодным. Чаму нобелеўскі лаўрэат Альбер Камю — гэта інтэлектуальнае сумленне Захаду. Гаворка ідзе пра тое, якія былі ілюзіі ХХ стагоддзя, галоўныя філасофскія ідэі Камю і шмат чаго іншага.
Каментары