На прадпрыемстве «Маёнтак Падароск» Ваўкавыскага раёна ўвечары 26 кастрычніка затрымалі трох супрацоўнікаў. Сярод іх — кіраўнік УП «Маёнтак Падароск» Юрый Меляшкевіч, пра затрыманне якога паведамлялася ўчора.
Акрамя Меляшкевіча, затрымалі таксама фінансавага дырэктара прадпрыемства Дзмітрыя Карабача і бухгалтарку Вольга Балтрукевіч.
Вядома, што заведзеная крымінальная справы, хутчэй за ўсё, па арт. 243 КК «Ухіленне ад выплаты падаткаў». Пакуль што супрацоўнікі затрыманыя на 72 гадзіны.
Ініцыятыва «Маёнтак Падароск» аднаўляе сядзібу Чачотаў-Бохвіцаў у Падароску, у 2013 годзе яе выкупіў расійскі бізнэсмен беларускага паходжання Павел Падкарытаў.
Каментары