У Мінску адкрыўся гатэль Robinson City, які належыць Тапузідзісу
На Зыбіцкай, самай папулярнай турыстычнай вуліцы Мінска, пасля змены ўласніка і рэбрэндынгу адкрыўся гатэль Robinson City. Цяпер ён уваходзіць у сістэму Робінсан-клуба і належыць ТАА «Тытунь Інвест», уладальнікам якога з'яўляецца адзін з найбагацейшых бізнэсоўцаў Беларусі Павел Тапузідзіс, паведамляе выданне «Смартпрэс».
Афіцыйнага адкрыцця яшчэ не было, але сёння персанал ужо выйшаў на працу.
У гатэлі 127 нумароў, а таксама канферэнц-зала, зала перамоваў, рэстаран, бар, фітнес-зала. Цэны нумароў, паводле сайта гатэля, пачынаюцца ад 269 рублёў за стандартны нумар.
Гатэль Mercure, які месціўся ў гэтым будынку раней, быў выстаўлены на продаж у студзені 2021 года за 64,8 млн рублёў. Аднак пакупніка не знайшлося, і летась у лістападзе цана знізілася да 50,2 млн рублёў. З гатэлем Mercure быў звязаны беларускі бізнэсовец Аляксей Ваганаў.
Каментары
Нихера не создали! Нихера! Сплошное паразитирование на естественных монополиях.
Где хоть что-нибудь создано своими мозгами? А не будет. Прикорытников прикарманят и загубят любую инициативу
гэтыя будынкі бачыла толькі праязджаючы міма. і нават на адлегласці адварочвае ад іх