Ва Украіне збіраюць подпісы за разрыў дыпламатычных адносін з Беларуссю
На сайце прэзідэнта Украіны зарэгістраваная петыцыя з заклікам разарваць дыпламатычныя адносіны з Беларуссю. Яе ініцыятарам стаў дэпутат украінскай Вярхоўнай Рады Аляксей Ганчарэнка.
У дзень апублікавання петыцыю падпісала больш за 300 чалавек. Калі за 90 дзён яна набярэ 25 тысяч подпісаў, то прапанову адправяць на разгляд прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.
Каментары