Грамадства77

«Не магу нават уявіць». Ці могуць беларускія спецслужбы выкрасці апанентаў улады з-за мяжы?

Завочныя суды далі фігурантам справы «Чорнай кнігі Беларусі», а таксама Аляксандры Герасімені і Аляксандру Апейкіну па 12 гадоў калоніі. Цяпер у судзе разглядаюць справу Святланы Ціханоўскай, Паўла Латушкі і прадстаўнікоў Каардынацыйнай рады. Усе яны знаходзяцца за мяжой. Ці пойдзе наступным крокам рэжым на выкраданне апанентаў? І наколькі гэта магчыма арганізаваць на тэрыторыі Еўрасаюза? 

«Вывезці нелегальна на машыне не атрымаецца»

Прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета па аднаўленні законнасці і правапарадку Аляксандр Азараў расказаў, што ў BYPOL няма інфармацыі пра тое, што рэжым збіраецца выкрадаць людзей, якіх завочна асудзілі ў Беларусі. 

«Тэарэтычна, гэта магчыма, але, на маю думку, практычна — не.

У іх могуць быць думкі, каб паслаць людзей, якія б арганізавалі захоп і вывезлі. Афіцыйна такая машына ніяк не выедзе праз пункты пропуску, бо чалавека наўрад ці можна так схаваць, каб яго не знайшлі. Нелегальна на машыне не атрымаецца. 

Калі ісці пешшу, то гэта дзясятак кіламетраў, валакчы за сабой затрыманага чалавека будзе вельмі цяжка.

Таксама спецслужбы Польшчы і Літвы назіраюць за беларусамі, гарантуюць ім недатыкальнасць. 

Адзінае — машыны на дыпламатычных нумарах не надглядаюцца», — адзначае Азараў.

Але выкарыстанне дыпламатычнага транспарту для выкрадання людзей можа мець наступствы, якія пойдуць далёка. 

«Вывезці чалавека з краіны Еўрасаюза, я думаю, немагчыма. З краін АДКБ — так, магчыма, бо спецслужбы гэтых краін супрацоўнічаюць з беларускімі ўладамі», — мяркуе Аляксандр Азараў.

«Асобу, якую будуць выкрадаць, могуць вывозіць праз міграцыйныя сцежкі»

Прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета па транзіце ўлады Павел Латушка лічыць, што рызыка такога сцэнарыя ёсць, бо Лукашэнка патрабуе, каб да яго «прыпаўзлі на каленях і прасілі прабачэння». 

«Гэта яго персанальная матывацыя, а палітычная — у тым, што ён такім чынам наносіць удар па сістэме дэмакратычных сілаў Беларусі. У сувязі з гэтым і быў рэалізаваны сцэнарый з Пратасевічам, ён прадугледжваў менавіта выкраданне і дастаўку ў Беларусь. Гэта мела некаторыя дэматывуючыя фактары сярод дэмакратычных сілаў. 

Што тычыцца мяне, то можна прыгадаць, калі прапагандысты знялі фільм (пад кантролем КДБ) аб маім вывазе ў багажніку аўтамабіля. Адначасова я атрымліваў пагрозы, была інфармацыя, што маё прозвішча выстаўленае ў даркнэце для ажыццяўлення фізічнай ліквідацыі альбо выкрадання. Паступалі сігналы аб тым, што працуюць крымінальныя групы, якія былі павінны справакаваць інцыдэнт крымінальнага характару з маім удзелам ці іншых прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў, каб тут не было відаць палітычную глебу. 

Яшчэ можна разглядаць як адзін з прыкладаў забойства Паўла Шарамета», — кажа палітык.

Павел Латушка нагадвае, што ў КДБ раней была створаная структура, якая адказвала за палітычны пераслед актывістаў за межамі Беларусі. Палітык мяркуе, што яна не прыпыніла свайго функцыянавання і дзейнічае сёння. 

«Першы крок рэжыму — вынясенне прысуду, а наступны — дабіцца таго, каб чалавек быў пакараны праз турэмнае зняволенне, — кажа Павел Латушка. — 

Спецслужбы дыктатарскіх рэжымаў маюць сцэнарыі, якія звязаныя з вывазам тых ці іншых асоб з тэрыторый замежных краін у свае. Безумоўна, беларускі КДБ таксама мае такія распрацаваныя сцэнарыі». 

Палітык згадвае адзін з выпадкаў у сваёй дыпламатычнай практыцы. 

«Грамадзянін Беларусі звярнуўся ў пасольства з просьбай, каб яго вывезлі з тэрыторыі Польшчы ў Беларусь. Ён жыў у пасольстве і пасля выязджаў дыпламатычным транспартам. Польскі бок не прымушаў гэтую асобу пакінуць аўтамабіль, яму ўдалося выехаць. 

Я ведаю практыку, калі дарадцы пасольстваў па бяспецы суправаджаюць дыпламатаў, якія могуць па тых ці іншых прычынах застацца за мяжой, наўпрост да самалёта. Каб дыпламат не збег па дарозе. Тут можна згадаць сітуацыю з Крысцінай Ціманоўскай, якую прымушалі выехаць з Японіі, суправаджалі яе да аэрапорта. І толькі дзякуючы таму, што яна публічна стала прасіць аб дапамозе, гэта не ўдалося зрабіць. 

Зразумела, што могуць быць сцэнарыі выкрадання з улікам інцыдэнту з Пратасевічам. І гэта паказвае, што ў рэжыму няма абмежаванняў, ён гатовы ісці нават на сітуацыі, якія звязаныя з самым моцным парушэннем міжнароднага права», — разважае Павел.

Палітык лічыць, што тут можна разглядаць варыянт, што асобу, якую будуць выкрадаць, стануць перавозіць не праз пагранічны пераход, а, напрыклад, праз міграцыйныя сцежкі. 

«Якія, дарэчы, напрацаваў за гэтыя два гады рэжым у кірунках Літвы і Польшчы. Гэты сцэнарый становіцца абсалютна рэальным. 

Таксама важна разумець, што на ўзбраенні дыктатарскіх рэжымаў ёсць псіхатропныя рэчывы, якімі можна прывесці чалавека ў стан адсутнасці кантролю за свядомасцю, але будзе складвацца ўражанне, што ён знаходзіцца пад лёгкім ап’яненнем ці мае праблемы са здароўем. 

Тады гэта дае магчымасць спецслужбам, супрацоўніку пасольства ці суправаджаючай асобе проста паказваць дакументы гэтай асобы і спакойна вывозіць за межы краіны, дзе беларус знайшоў свой прытулак», — разважае Павел. 

Ён адзначае, што такія сцэнарыі магчымыя, але яны хутчэй будуць тычыцца сітуацый, калі рэжым сапраўды захоча штосьці прадэманстраваць публічна.

«Напрыклад, у дачыненні да чалавека, які валодае небяспечнымі для рэжыму звесткамі, — кажа Латушка. — На жаль, мы жывём у жудасны час, калі могуць выкарыстоўвацца розныя інструменты і метады на задавальненне патрэб дыктатарскіх рэжымаў».

«Не магу нават уявіць, каб такое адбылося на тэрыторыі ЕС»

Эксперт польскага Цэнтра ўсходніх даследаванняў Каміль Клысінскі лічыць, што ў беларускіх спецслужбаў няма магчымасцяў і сродкаў для арганізацыі выкрадання на тэрыторыі Еўрасаюза.

«Такія завочныя прысуды проста для прапаганды, паказаць, што яны «пакаралі» такім чынам гэтых людзей. Пакуль выказванняў Лукашэнкі пра тое, што яны будуць выкрадаць, я не чуў.

Магчымасці па выкраданні людзей з ЕС былі ў расійскіх спецслужбаў. Нават, хутчэй, магчымасці не па выкраданні, а па забойстве. Беларускія спецслужбы непрафесійныя, недасведчаныя. З Пратасевічам яны арганізавалі пасадку самалёта, але гэта зусім іншае.

Прапагандыст Аляксандр Шпакоўскі палохаў выкраданнямі яшчэ ў 2020—2021-м, але нічога такога не здарылася. Гэта проста робіцца дзеля таго, каб яшчэ больш запалохаць людзей. Не магу нават уявіць, каб такое адбылося на тэрыторыі ЕС», — лічыць Каміль Клысінскі. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама: 

Фігурантаў «справы ЧКБ» асудзілі завочна на 12 гадоў калоніі

«Завочна вы мяне можаце нават расстраляць». Герасіменя адрэагавала на вынесены ёй прысуд

«Ну не магу нічым вам дапамагчы». Як былая адміністратарка ЧКБ спрабуе дамагчыся свайго ўдзелу ў завочным судзе

Каментары7

  • Денис
    23.01.2023
    А смысл их похищать? Чтобы сделать из них мучеников? Думаю режиму выгоднее чтобы оппоненты позорились дальше
  • А как же
    23.01.2023
    Денис, чтобы оппоненты позорились дальше, встречаясь с главами международных организаций и выступая в Давосе. И чтоб Лукашенко, не позорясь, встречался с инвалидами из Донбасса и из кремлевского бункера.
  • Мойша
    23.01.2023
    Денис, рэжыму ўсё роўна, а вось пуціну яны патрэбныя там, у Эўропе

У магілёўскай калоніі памёр 22-гадовы палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр6

У магілёўскай калоніі памёр 22-гадовы палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр

Усе навіны →
Усе навіны

У суботу і нядзелю ў Мінску моцна зменяцца маршруты грамадскага транспарту2

У Кіраўскім раёне хлопец з пнеўматычнага пісталета трапіў у вока 15-гадовай дзяўчыне

Малпы ніколі не змогуць надрукаваць усяго Шэкспіра4

Вяскоўца з-пад Касцюковічаў вызвалілі па амністыі, а цяпер перадумалі. Кажуць, здаровы

Таксі ў Беларусі пачынаюць працаваць па новых правілах1

Андрэй Дзмітрыеў не бачыць сэнсу вылучаць дэмакратычных кандыдатаў на прэзідэнцкіх выбарах-20256

Школьнікаў са Смаргонскага раёна звазілі з экскурсіяй на Акрэсціна4

Музыку Сяргея Горлава судзяць па чатырох палітычных артыкулах

Блінкен: Паўночнакарэйскія войскі неўзабаве ўступяць у бой з УСУ ў Курскай вобласці

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У магілёўскай калоніі памёр 22-гадовы палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр6

У магілёўскай калоніі памёр 22-гадовы палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр

Галоўнае
Усе навіны →