Грамадства44

«Думалі, што ўсё абмяжуецца вобшукамі. Я таксама не чакаў такога». Адмін канала чыгуначнікаў пра шантаж сілавікоў і непаўналетняга брата ў СІЗА

Адміністратар тэлеграм-канала «Live. Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі», чыйго 15-гадовага брата арыштавалі, расказаў «Нашай Ніве» пра крыміналку на брата, патрабаванні сілавікоў і новыя пагрозы сям’і.

Сяргей Вайцяховіч вывучыўся на аглядчыка-рамонтніка вагонаў, пасля пайшоў адпрацоўваць размеркаванне ў Мінскім вагонным дэпо. Там хлопец затрымаўся на чатыры гады.

У жніўні 2020-га ён стварыў пратэсны тэлеграм-канал чыгуначнікаў.

— Пасля жнівеньскіх падзей мяне спачатку спрабавалі звольніць па згодзе бакоў, пасля — па артыкуле, але ж затым усё ж дачакалі даты сканчэння кантракта, красавіка 2021 года, — згадвае ён.

Фота носіць ілюстрацыйны характар.

Неўзабаве Сяргеем зацікавіліся супрацоўнікі КДБ, пра што Вайцяховічу паведамілі «свае людзі» — ужо ў маі 2021-га хлопец пакінуў Беларусь, уцякаў праз Расію ва Украіну.

— Яшчэ падчас працы ад кіраўніцтва былі прэтэнзіі да рэсурсу, праз які я мог аб’ядноўваць людзей і даносіць да іх інфармацыю. Але ж у поле зроку КДБ я патрапіў з-за «рэйкавай вайны» ў 2020 годзе (гаворка ідзе пра перыядычнае нацягванне дроту паміж рэйкамі на розных участках чыгункі ў кастрычніку 2020-га. — НН). Атрымліваецца, што я наўпрост вырваўся з лап КДБ, — распавядае беларус.

Вайцяховіч згадвае, што пры стварэнні канала ён не хаваў, што з’яўляецца яго адмінам, і яго кіраўніцтва ведала пра гэта ад самага пачатку. Але ж апублічваць статыстычныя і іншыя даныя суразмоўца стаў толькі пасля ад’езду з Беларусі.

Спачатку ў канале публікаваліся дарожныя карты, графік воінскіх эшалонаў на вучэннях «Захад-2021». У лістападзе 2021-га на канале чыгуначнікаў з’явіліся даныя пра падрыхтоўку масштабнай перакідкі войск у Беларусь з Расіі, у студзені 2022-га — інфармацыя пра колькасць эшалонаў, якія планавалася перакінуць да лютага.

Цікавасць сілавікоў да сям’і Сяргея пачалася адразу пасля яго ад’езду з Беларусі.

— Вобшукі, вобшукі, вобшукі… МУС, КДБ… Я ўжо збіўся з падліку, колькі іх было, мо, тры ці чатыры. Вобшукі праходзілі па месцы маёй рэгістрацыі, дзе жывуць бацькі. У іх сілавікі, па сутнасці, нічога не распытвалі, проста казалі ім, што я тэрарыст, экстрэміст, здраднік дзяржавы і шпіён. Узялі нейкія мае рэчы, нарматыўную дакументацыю з мінулай працы — не ведаю, навошта яна ім, — адзначае суразмоўца.

Паводле слоў Сяргея, актыўныя спробы ціснуць на яго сям’ю пачаліся ў студзені 2022 года, калі пачалося маштабнае перакідванне расійскіх войск на тэрыторыю Беларусі.

— Вырашылі «капаць» пад усіх маіх сваякоў, уключаючы непаўналетняга брата Арцёма. Да яго затрымання кадэбэшнікі перыядычна прыязджалі на працу да маці — патрабавалі, каб я спыніў сваю дзейнасць і выдаліў праект. Апошні такі візіт быў 31 снежня, — кажа Вайцяховіч.

Сяргей праз маці перадаваў сілавікам, каб яны звязваліся з ім наўпрост і не выкарыстоўвалі ў гэтым працэсе жанчыну.

— Брата (гаворка ідзе пра 15-гадовага Арцёма. — НН) затрымалі 17 студзеня, яго забралі проста са школы. Да гэтага яго выклікалі ў РУУС разам з бацькамі. Яны хадзілі з адвакатам — і па сутнасці справы гаворкі не ішло.

Рэч у тым, што ў лістападзе ў дзяцей у школе быў канфлікт, які вырашылі бацькі на ўзроўні школы — там нават бойкі не было. Як я зразумеў тады, ніводны бок прэтэнзій адзін да аднаго не меў. Тое, што інкрымінуюць брату — выдумка, — лічыць наш суразмоўца.

15-гадоваму Арцёму выстаўлена абвінавачванне па ч. 2 арт. 208 Крымінальнага кодэкса (вымаганне).

— Спачатку брата забралі ў Следчы камітэт, аформілі, а пасля змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна на 72 гадзіны. Пасля гэтага — назад у СК, узялі падпіску аб нявыездзе і адправілі ў Навінкі на нейкае абследаванне ў корпус, які належыць пракуратуры. Там яго пратрымалі да 9 лютага, пасля чаго павезлі ў пракуратуру Мінска, там затрымалі як падазраванага і пасадзілі ў СІЗА на Валадарскага. Там ужо выставілі абвінавачванне, — згадвае Вайцяховіч.

Згаданы пункт (ч. 2 арт. 208) у Крымінальным кодэксе гучыць даволі сурова:

«Вымаганне, учыненае паўторна, або групай асоб па папярэдняй змове, або з прымяненнем гвалту, небяспечнага для жыцця або здароўя пацярпелага, або пад пагрозай забойства або прычынення цяжкага цялеснага пашкоджання, або звязанае са знішчэннем або пашкоджаннем маёмасці, або з мэтай атрымання маёмаснай выгады ў буйным памеры».

У выпадку вынясення прысуду аб вінаватасці такія дзеянні караюцца зняволеннем на тэрмін ад 3 да 10 гадоў.

— Мы нават перапісваліся з КДБ, яны перадавалі свае пасланні, а мы паставілі сваю ўмову — спачатку адпусціць брата, а пасля весці гутарку аб спыненні дзейнасці і г. д.

Але ж ісці на здзелку з КДБ — такое сабе, былі б яшчэ патрабаванні з іх боку. Вядома, што пасля выдалення канала ціск не спыніўся б, былі б і іншыя ўмовы. У мяне ж ёсць не толькі публічная дзейнасць, і пра гэта ім добра вядома, — упэўнены Сяргей.

Сяргей кажа, што сям'я засталася ў краіне, бо не хацела з’язджаць і не думала, што можа дайсці да такога — да затрымання брата.

— Думалі, што проста будуць працягвацца візіты, а далей справа не зойдзе. Шчыра кажучы, я таксама не чакаў такога, — прызнаецца хлопец.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

На 15-гадовага брата адміна канала чыгуначнікаў завялі крымінальную справу

Чыгуначніка пасадзілі за тое, што ён пераслаў фота цягніка, які разбіўся аб прычэп з гноем

Каментары4

  • даведка
    15.02.2023
    Судя по описанию обвинений и возрасту брата, вменяют ему органы вымогательство в составе «спортиков».
  • Сталинский завет
    15.02.2023
    А на Зеркале пишут, что если схватили брата админа канала, то это противоречит сталинскому "сын за отца не отвечает". Забыли, что на этот счет было в те годы определение "член семьи изменника родины". ЧСИР.
  • Не передёргивай
    15.02.2023
    Злобный вожык, не передёргивай в пользу спасения лукашенок от Гааги. Не будет ни пригожинских, ни путинских, ни лукашенковских в Нормальной Беларуси, даже не пишу о свободе, т.к. нет просто нормальности на скотном дворе лукашенок.
    путинские и пригожинские уже тут, давно на скотном дворе лукашенко и необращают никакого внимания на хозяина скотного двора, творят что хотят.

Што зменіць дазвол біць ракетамі ATACMS углыб тэрыторыі Расіі?2

Што зменіць дазвол біць ракетамі ATACMS углыб тэрыторыі Расіі?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусаў чакаюць змены па візах у Вялікабрытанію1

«Адна з найбуйнейшых паветраных атак». Расія выпусціла па Украіне 120 ракет і 90 дронаў6

Доктар гісторыі: Абвінавачваць медыкаў і настаўнікаў у сучаснай Беларусі ў калабарацыянізме проста абсурдна16

На беларуска-польскай мяжы расце чарга з легкавых аўто

Некалькі месяцаў таму Зяленскі адгаварыў Шольца ад званка Пуціну1

Алексіевіч нарэшце выказалася пра Ізраіль і Палесціну64

У Мінску працуе святлафор, які раздае парады. А кагосьці і пужае12

На Камароўцы знайшлі яблыкі па «цане крыла самалёта»2

Дроны ўпершыню атакавалі Удмуртыю — беспілотнік упаў на ваенны завод1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што зменіць дазвол біць ракетамі ATACMS углыб тэрыторыі Расіі?2

Што зменіць дазвол біць ракетамі ATACMS углыб тэрыторыі Расіі?

Галоўнае
Усе навіны →