Кіраўніком Беларускай федэрацыі коннага спорту стаў міністр сельскай гаспадаркі
6 сакавіка на пазачарговай перавыбарнай канферэнцыі грамадскага аб'яднання «Беларуская федэрацыя коннага спорту» абралі новага старшыню. Ім стаў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло.
Ігар Брыло замяніў на гэтай пасадзе заснавальніка кампаніі «ТэхБудРэсурс» Сяргея Дражына, які кіраваў федэрацыяй з 2017 года.
Каментары