Адзін толькі ГУБАЗіК штодня праводзіць да 20 вобшукаў у беларусаў
Супрацоўнікі міліцыі працягваюць комплексную адпрацоўку асоб, якія падтрымліваюць «антыдзяржаўныя погляды», паведаміла 17 сакавіка прэс-служба МУС.
Паведамляецца, што пад «пільнай увагай» знаходзяцца не толькі тыя, хто ваюе ва Украіне, але і іх сваякі і знаёмыя: правяраецца інфармацыя аб дапамозе «экстрэмісцкім арганізацыям і бандфарміраванням».
Штодня супрацоўнікі ГУБАЗіКа праводзяць да 20 ператрусаў.
Зазначаецца, што ў прафілактычную работу па гэтым напрамку актыўна ўключаны ўчастковыя інспектары міліцыі.
Паводле прэс-службы МУС, пры выяўленні супрацьпраўнай дзейнасці «ідзе неадкладнае рэагаванне». Так, толькі за апошні тыдзень да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута каля 100 чалавек, па выніках працы ўчастковых інспектараў заведзена больш за 20 крымінальных спраў у дачыненні да асоб, якія ўчынілі злачынствы «экстрэмісцкай накіраванасці».
Каментары