Што няможна есці падчас цяжарнасці? І як правільна сябе паводзіць? Нечаканыя парады
Правільныя паводзіны і звычкі падчас цяжарнасці — розныя народы маюць розныя традыцыі адносна гэтага. Што з гэтага вартае — рашаць вам.
Яйка: можна ці нельга?
На Філіпінах жанчыне непасрэдна перад родамі рэкамендуюць з'есці сырое яйка. Лічыцца, што гэта зробіць роды лягчэйшымі.
А вось у Мексіцы лічаць, што ўжыванне яек падчас цяжарнасці прывядзе да таго, што немаўля будзе непрыемна пахнуць.
Ідэя аб тым, што ўжыванне яек падчас цяжарнасці можа выклікаць бясплоддзе, шырока распаўсюджана ў Афрыцы.
На Філіпінах і ў Расіі лічаць, што калі з'ясі яйка з двума жаўткамі, то народзіцца двойня. Гэта ж правіла датычыць і іншай садавіны і агародніны, якая зраслася паміж сабою (морква, бананы, вішня).
Рыба і крабы
У некаторых раёнах Турцыі жанчыне не рэкамендуюць есці рыбу падчас цяжарнасці. У адваротным выпадку дзіця можа нарадзіцца з рыбнай пашчай.
Рыбу нельга есці будучым маці і ў Балгарыі, бо нос дзіцяці будзе пастаянна закладзеным, з-за чаго яно будзе храпці.
А вось у Японіі лічыцца, што сырая рыба абавязкова павінна быць у рацыёне цяжарнай.
У Кітаі цяжарным забаронена спажываць крабаў. У адваротным выпадку дзіця можа нарадзіцца непаслухмяным, гарэзлівым і да таго ж з 11-цю пальцамі.
Мяса
У некаторых раёнах Танзаніі жанчыны ўстрымліваюцца ад ужывання мяса, баючыся, што дзіця можа быць падобным да той жывёлы, мяса якой было з'едзена.
У Балгарыі забаронена ў час цяжарнасці есці не толькі рыбу, але і мяса зайца ці труса. У адваротным выпадку немаўля будзе заўсёды спаць з расплюшчанымі вачыма.
Кветкі
У Тайландзе цяжарныя ў спадзяванні на лёгкія роды з'ядаюць бутон лотаса, над якім раней памаліўся будыйскі манах. Лічыцца, што гэта дапаможа целу жанчыны раскрыцца, як кветка лотаса, і гэта палегчыць сітуацыю.
На Гаваях і Таіці, дзе распаўсюджаныя кветкавыя гірляды ў якасці ўпрыгажэння, уважліва сочаць за тым, каб у цяжарнай жанчыны ў гірляндзе былі толькі кветкі, якія распусціліся. Лічыцца, што закрытыя кветкі прынясуць дзіцяці няшчасце, таму цяжарныя звычайна носяць гірлянду на галаве як карону. Канцы яе замацоўваць заколкамі.
Упрыгажэнні
У паўднёвай Індыі на сёмым месяцы цяжарнасці праводзіцца цырымонія Валаікааппу. У час яе запясці будучай маці ўпрыгожваюць шклянымі бранзалетамі (чырвонага і зялёнага колераў) няцотнай колькасці. Лічыцца, што гук бранзалета стымулюе пачуцці і мазгавую дзейнасць дзіцяці. Яшчэ адна мэта абраду — ушанаваць і абараніць цяжарную жанчыну, якая лічыцца ўразлівай для благога вока, злых духаў і прывідаў, а таксама забяспечыць нараджэнне здаровага дзіцяці.
Розныя прадметы
У Кітаі, каб адагнаць ад сябе злых духаў, цяжарная жанчына павінна спаць з нажом пад ложкам. Некаторыя жанчыны, каб больш абараніцца, вешаюць на сцяну каля ложка выразаныя з паперы нажніцы.
У В'етнаме цяжарным нельга ляжаць у гамаку, бо дзіця вырасце вельмі лянівым.
Пахаванне і вяселле
У Тайландзе цяжарным забаронена наведваць пахаванні. Калі гэта адбылося, то дзіця пасля нараджэння будзе пераследаваць дух памерлага чалавека.
А вось у Кітаі такая забарона існуе адносна наведвання чужога вяселля. Радасць маладой пары можа нанесці шкоду здароўю і поспеху будучай мамы.
А якіх незвычайных рэкамендацый прытрымліваліся вы падчас цяжарнасці? Пакідайце свае допісы ў каментарах.
Чытайце яшчэ:
Адкуль з’яўляецца страх родаў і як яго пераадолець? Гутарым з перынатальным псіхолагам
Каментары