Сталі вядомыя прысуды некаторым полацкім музейшчыкам, а таксама спіс затрыманых
Сёння адбыліся суды над некаторымі з затрыманых учора супрацоўнікаў Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. Папярэдняя інфармацыя адносна таго, што большасць затрыманых урэшце адпусцілі, не пацвердзілася. Адпусцілі толькі трох ці чатырох, а ўсяго затрымалі за два дні 11 чалавек.
Паводле нашай інфармацыі, былой дырэктарцы музея-запаведніка Тамары Джумантаевай, фатографу Кірылу Смалякову і электрыку ўстановы (прозвішча высвятляецца) далі па 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Яны адбываюць яго ў Полацкім СІЗА.
Што тычыцца кандыдата філасофскіх навук Ігара Бортніка, то яго утрымліваюць у Наваполацкім ЦІП.
Удакладнены спіс затрыманых учора:
1. Тамара Джумантаева;
2. Ігар Бортнік;
3. Электрык установы;
4. Фатограф Кірыл Смалякоў;
5. Фатограф Ігар Супранёнак;
6. Загадчыца рэстаўрацыйных майстэрняў Аксана Шафран;
7. Аксана Козел з музея ткацтва;
8. Вольга Філімонава з Сафійскага сабора.
Сёння ў дадатак да іх затрымалі яшчэ траіх чалавек:
1. Вікторыю Бабко з аддзела фондаў;
2. Надзею Язмер з Сафійскага сабора;
3. Алену Ходзікаву, якая працавала ў музеі раней, але ўжо звольнілася.
Чытайце таксама:
Каментары