Расія перакідае ў Бахмут падраздзяленні рэгулярных войск з-за вялікіх страт у шэрагах ПВК «Вагнер»
Расія кідае ў бой за Бахмут у тым ліку дэсантнікаў з рэгулярных войск. Пра гэта ў эфіры тэлемарафону распавёў спікер Усходняй групоўкі войскаў УСУ Сяргей Чараваты, прыводзіць яго словы hromadske.ua.
Чараваты адзначыў, што пакуль расіяне маюць істотную перавагу ў артылерыі на кірунках, дзе яны засяроджваюць свае галоўныя ўдары. Да гэтага яны выкарыстоўвалі пяхотныя групы, спрабуючы знайсці слабыя месцы ў абароне ўкраінцаў.
Самай агрэсіўнай групоўкай у расійскіх сілах Чараваты называе вагнераўцаў, якія матываваныя тым, што не могуць вяртацца назад. Але, па яго словах, гэтая прыватная вайсковая кампанія нясе вялікія страты, таму расіяне вымушаныя прыцягваць у Бахмут рэгулярныя войскі, у тым ліку дэсантнікаў і мотастралкоў.
«Гэта вымушаная іх мера. Гэта якраз сістэмныя і велізарныя страты, фактычна каля сотні ці больш за сотню штосутачна, калі лічыць толькі забітых», — сказаў спікер УСУ.
Ён нагадаў, што ў вагнераўцаў таксама пачаліся праблемы з вярбоўкай асуджаных. Так што гэта самая агрэсіўная групоўка расійскіх сіл свой патэнцыял пачала губляць.
Расія з пачатку вайны страціла больш за 10 тысяч адзінак баявой тэхнікі. І гэта не ацэнкі, а пацверджаныя лічбы
Украіна на мяжы з Беларуссю размясціла зенітна-ракетныя комплексы Avenger. Што за яны?
У піцерскай кавярні падарвалі прапагандыста Уладлена Татарскага. Выбухоўку, імаверна, схавалі ў падоранай залатой статуэтцы
Каментары