Вайна

Экс-упаўнаважаны па правах дзяцей ва Украіне: Неабходна расследаваць удзел Беларусі ў дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей

Любое перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей на тэрыторыю іншай краіны з акупаваных тэрыторый Украіны — гэта вайсковае злачынства. За гэта Лукашэнку і іншым датычным можа быць выпісаны ордар на арышт. Аб гэтым у эфіры «Белсату» заявіў дырэктар фонду «Спасемо Україну», экс-упаўнаважаны прэзідэнта Украіны па правах дзяцей Мікола Кулеба.

ілюстрацыйны здымак. Фота: AP

Былы ўпаўнаважаны прэзідэнта Украіны па правах дзяцей, дырэктар фонду «Спасемо Україну» Мікола Кулеба 10 красавіка ў эфіры «Белсату» пракаментаваў факты прымусовай дэпартацыі дзяцей з акупаванай часткі Украіны ў Беларусь, якія раней абнародаваў кіраўнік НАУ Павел Латушка.

Паводле Кулебы, любыя перамяшчэнні дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны на тэрыторыю іншай краіны — гэта «дэпартацыя і вайсковае злачынства».

Што тычыцца звестак аб перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей у Беларусь, то Мікола Кулеба адзначыў, што на сёння ва ўкраінскага боку няма адпаведным чынам задакументаваных фактаў і трэба праводзіць расследаванне. Кулеба заклікаў беларусаў дапамагчы ў гэтай справе і перадаць Украіне факты, якія ў іх ёсць.

Экс-упаўнаважаны прэзідэнта Украіны па правах дзяцей нагадаў, што ў гісторыі з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным і расійскай упаўнаважанай па правах дзіцяці Марыі Львовай-Бяловай расследаванне было праведзенае адпаведным чынам і міжнародны суд прызнаў сабраныя факты слушнымі, пасля чаго на Пуціна і Львову-Бялову былі выдадзеныя міжнародныя ордары на арышт.

Паводле Кулебы, такое ж расследаванне павінна быць праведзенае і па заяўленых фактах вывазу дзяцей у Беларусь. Калі факты будуць сабраныя, то вельмі імаверна, што ордары на арышт могуць быць выдадзеныя і на Аляксандра Лукашэнку, і на іншых датычных да гэтага асобаў.

Суразмоўца «Белсату» падкрэсліў, што ў справе ўстанаўлення фактаў і высвятлення, колькі ж менавіта дзяцей вывозіліся ў Беларусь з акупаваных тэрыторый Украіны, ёсць шмат складанасцяў. Калі дэакупавалі тэрыторыі, то высветлілі, колькі дзяцей няма дома, і што іх вывезлі ў Расію і не вярнулі. У выпадку Беларусі, дзеці, хутчэй за ўсё, зʼездзілі і вярнуліся.

Аднак, як лічыць Кулеба, і гэты вываз быў ваенным злачынствам у дачыненні да гэтых дзяцей і іх семʼяў. Таму ўсе факты павінны быць абавязкова ўстаноўленыя.

9 красавіка кіраўнік НАУ Павел Латушка ў эфіры «Белсата» распавёў пра тое, што сабраў факты прымусовай дэпартацыі дзяцей з акупаванай часткі Украіны ў Беларусь. Афіцыйныя чыноўнікі кажуць, што гэта добраахвотнае перамяшчэнне дзяцей нібыта на лячэнне. Але, на думку палітыка, насамрэч, гэта злачынства рэжыму Лукашэнкі супраць чалавечнасці.

Латушка расказаў, што НАУ мае намер у хуткім часе перадаць у Міжнародны крымінальны суд у Гаазе дакументы і пацверджанні фактаў дэпартацыі дзяцей з Украіны ў Беларусь.

Паводле звестак, што ёсць у яго распараджэнні, каля 1050 дзяцей з Данбасу праз фонд Талая пры падтрымцы «Беларуськалію» было перавезена ў Беларусь з акупаваных тэрыторый Украіны. Вядома, што дзеці знаходзіліся ў Гомельскай і Мінскай абласцях.

Каментары

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?22

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?

Усе навіны →
Усе навіны

Зборная Беларусі прайграла Паўночнай Ірландыі і згубіла шанец заняць першае месца1

Выбірайце пупочныя апельсіны — яны смачнейшыя!5

Зорка амерыканскага серыяла рашыла не вяртацца ў ЗША пры Трампе6

Z-блогер «Трынаццаты», які крытыкаваў Мінабароны і Крэмль, замест суда паедзе на вайну3

Зяленскі: З Трампам вайна скончыцца хутчэй4

Пратэстоўцы ў Абхазіі запатрабавалі адстаўкі прэзідэнта. Той адмовіўся3

У 39 гадоў загінуў начальнік аддзела па раскрыцці цяжкіх злачынстваў УУС Брэсцкага аблвыканкама21

Пасяджэнне парламента Новай Зеландыі было сарвана рытуальным танцам дэпутатаў ВІДЭА8

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?22

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?

Галоўнае
Усе навіны →