У Германіі звольнілі галоўную рэдактарку часопіса, які апублікаваў згенераванае штучным інтэлектам інтэрв'ю з Шумахерам
Медыягрупа Funke, якой належыць часопіс Die Aktuelle, паведаміла пра звальненне галоўнай рэдактаркі Эн Хофман за публікацыю скандальнага інтэрв'ю з сяміразовым чэмпіёнам «Формулы-1» Міхаэлем Шумахерам, якое было згенераванае штучным інтэлектам.
У прэс-рэлізе Funke Mediengruppe матэрыял назвалі безгустоўным і такім, які не адпавядае стандартам журналістыкі. «Гэты артыкул ніколі не павінен быў з'яўляцца», — заявіла Б'янка Польман, выканаўчы дырэктар Funke.
Яна таксама прынесла прабачэнні сям'і Шумахера, якая раней планавала падаваць у суд.
Die Familie von Michael #Schumacher geht juristisch gegen „Die Aktuelle“ vor. Das hat uns Schumachers Management bestätigt. Das Blatt hatte KI-Antworten als „Das erste Interview!“ mit Schumacher verkauft.
Wir hatten am Montag darüber berichtet: https://t.co/JCW7efssrV pic.twitter.com/fUpwRvSNAU
15 красавіка на вокладцы часопіса Die Aktuelle была надрукаваная фатаграфія чэмпіёна Формулы-1 з загалоўкам «Міхаэль Шумахер: першае інтэрв'ю». Крыніцай інтэрв'ю быў пазначаны сайт, «які мае дачыненне да штучнага інтэлекту».
Шумахер, сяміразовы чэмпіён «Формулы-1», у снежні 2013 года атрымаў сур'ёзную траўму, калі катаўся на лыжах у Альпах, і дактары, паколькі баяліся за яго жыццё, увялі яго ў стан штучнай комы.
Каментары
https://myc.news/