Міліцыя правяла аблаву на Зыбіцкай. Тусоўшчыкаў адправілі прыбіраць парк Перамогі
Мінская міліцыя апрабавала новую форму прафілактыкі, паведаміла яе прэс-служба.
Паводле МУС, сталічная вуліца Зыбіцкая стала «месцам канцэнтрацыі правапарушэнняў: распіванне спіртных напояў, дробныя хуліганства, крадзяжы».
Супрацоўнікі Цэнтральнага РУУС правялі рэйд і затрымалі грамадзян, якія ўчынілі адміністрацыйныя правапарушэнні.
Як паведамляе МУС, «міліцыянты прапанавалі затрыманым добраахвотна дапамагчы ў навядзенні парадку ў парку Перамогі».
Правапарушальнікі ўзялі ўдзел у добраўпарадкаванні парка, а супрацоўнікі УП «Зелянбуд» «арганізавалі чаяванне» для іх.
Каментары
и пахожыя... знешне
МУСиць гэта
бацька и 3
яго сыны