Асаблівы. Жазэ Маўрынью двойчы за два сезоны вывеў «Рому» ў еўракубкавы фінал
Гэтым разам у фінал Лігі Еўропы.
«Рома» на чале з партугальцам выйшла ў фінал Лігі Еўропы 2022/23, згуляўшы 1:0 і 0:0 з «Баерам».
У фінале 31 мая каманда згуляе з «Севільяй», якая выбіла «Ювентус».
У фінале Лігі канферэнцый у гэтым годзе згуляюць «Фіярэнціна» і «Вест Хэм».
Такім чынам, у фіналах еўракубкаў будзе па італьянскім клубе (у фінале Лігі чэмпіёнаў згуляюць «Інтэр» і «МанСіці»).
У сезоне 2021/22 «Рома» пад кіраўніцтвам Маўрынью выйграла Лігу канферэнцый, абгуляўшы ў фінале «Феенаард» (1:0).
Таксама Маўрынью выйграваў Лігу чэмпіёнаў з «Порту» ў 2004-м і «Інтэрам» у 2010-м.
Партугалец узначаліў «Рому» перад сезонам 2021/22. За два сезоны ў камандзе ён вывеў «Рому» ў два еўракубкавыя фіналы.
Праўда, раней кіраўніцтва рымскага клуба казала, што скасуе кантракт з Асаблівым (мянушка трэнера), калі той не выведзе клуб у Лігу чэмпіёнаў. А зараз клуб у чэмпіянаце Італіі толькі шосты, і адставанне ад зоны ЛЧ складае шэсць балаў (з «Ювентуса» знята 10 балаў).
Каментары