Грамадства77

«Мае хлопцы загінулі ў мяне на вачах». Каліновец Дзяніс Урбановіч коратка расказаў пра бой у Бахмуце

У баях за Бахмут зноў атрымаў раненне старшыня «Маладога фронту» Дзяніс Урбановіч, які другі год ваюе ў складзе палка Каліноўскага супраць расійскіх агрэсараў ва Украіне.

Пра раненне Урбановіча стала вядома 18 мая. 19 мая Дзяніс з дапамогай некалькіх допісаў праз тэлефон паразмаўляў са «Свабодай», ад працяглай гутаркі адмовіўся па стане здароўя.

«У мяне кантузія вачэй, чэрапна-мазгавая траўма і пашкоджанне калена. Цяпер у шпіталі. Але псіхалагічна мне цяжка — мае хлопцы загінулі ў мяне на вачах, а я нічога не мог зрабіць. Быў моцны бой», — напісаў Дзяніс Урбановіч.

Пра баі ў Бахмуце даходзіць супярэчлівая інфармацыя. Паводле звестак украінскіх афіцыйных крыніц, вайскоўцы УСУ прасунуліся наперад на поўначы і поўдні ад горада, а расійскія войскі нясуць вялікія страты.

Расійскія крыніцы заяўляюць, што рэгулярныя часці арміі РФ і падраздзяленні ПВК «Вагнер» працягваюць наступ з мэтай завалодаць усім горадам.

У пачатку мая Дзяніс Урбановіч расказваў, што баі за Бахмут не сціхаюць; да расійскай артылерыі, якая працягвае знішчаць горад, далучылася і авіяцыя, абодва бакі нясуць страты, але «страты расіян значна большыя».

Каментары7

  • mikola
    19.05.2023
    Ня-на-вісць да рускагаміру , // geta *voragi* pastavili.......astatnim Udaczy !
  • Ольга
    19.05.2023
    Ня-на-вісць да рускагаміру , и я вот поставлю.
  • Андрусь
    19.05.2023
    УСУ прасоўваюцца ў ваколіцах Бахмута. А ў самім горадзе, на жаль, паціху ціснуць акупанты. Батальён "Волат", які ўваходзіць у склад ПКК, усе гэтыя месяцы бароніць горад, а не ваколіцы. І страты хлопцы панеслі ў горадзе, а не на плацдармах у ваколіцах, якія адваявалі УСУ. 

Алексіевіч нарэшце выказалася пра Ізраіль і Палесціну44

Алексіевіч нарэшце выказалася пра Ізраіль і Палесціну

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Бамжоў, дармаедаў у краіне не будзе35

У 44 гады памёр начальнік міліцыі Слаўгарада. У 2020-м ён скардзіўся на надпіс «3%»29

Апазіцыя ў Абхазіі заклікала грамадзян сабрацца днём ля парламента, каб зноў запатрабаваць адстаўкі прэзідэнта2

ДТЗ пад Івацэвічамі: адзін чалавек загінуў і чатыры, у тым ліку трое дзяцей, пацярпелі

Замок змянілі, а рэчы вынеслі ў пад'езд. Беларуска вярнулася з адпачынку ў арандаванае жыллё ў Польшчы, але яе чакаў сюрпрыз5

Гамяльчанка ператварыла кватэру ў сметнік для адкідаў. Смецце прыбрала, але жыллё ўсё адно страціла1

Той «Максім з Латвіі», які ўцёк у Беларусь, — ідэйны змагар з аліментамі20

З Італіі дэпартавалі беларуса, які адседзеў у турме за забойства

«Не хачу шчыльнымі радамі». Альгерд Бахарэвіч знайшоў новую ноту для вечнага плачу аб старонцы26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексіевіч нарэшце выказалася пра Ізраіль і Палесціну44

Алексіевіч нарэшце выказалася пра Ізраіль і Палесціну

Галоўнае
Усе навіны →