Каб патроліць пратэсныя каналы, прапагандыст Юрый Церах стварыў фэйкавае фота Прыгожына ў гатэлі. Але вынік атрымаўся нечаканы
Сёння ў канале правакатара Юрыя Цераха з'явілася фэйкавае фота кіраўніка ПВК «Вагнер» Яўгена Прыгожына з гучным паведамленнем пра тое, што ён збірае прэс-канферэнцыю ў мінскім гатэлі Green City. Але падхапіла яго дзяржаўная газета.
Пад допісам адразу з'явіліся з'едлівыя каментары пра тое, што пратэсныя каналы «дакладна купяцца». Але атрымалася троху іначай.
Спачатку фота апублікавалі некалькі дробных каналаў беларускіх апазіцыянераў. А наступным на фэйк купілася… дзяржаўная газета «Мінская праўда».
Праўладныя каналы ўжо паправілі свае памылкі.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары