Новы трэнд у сацсетках: людзі спрабуюць кактэйль з Mcdonald's, а далей адбываецца жудасць
Ролікі, знятыя з тэгам #grimaceshake, складаюцца з дзвюх частак. У першай — людзі каштуюць новы мілкшэйк з Mcdonald's і віншуюць з днём нараджэння маскота рэстарана Грымасу, а ў другой — у стылі фільмаў жахаў паказваюць, што з імі нібыта адбылося пасля дэгустацыі напою.
Відэа з тэгам #grimaceshake набралі ўжо звыш 850 млн праглядаў. Прадстаўнікі фастфуд-сеткі пакуль ніяк не каментавалі стыхійны поспех новага чэленджу, але ў твітары апублікавалі пост ад імя Грымасы: «Раблю выгляд, што не заўважаю трэнду Grimace Shake».
Каментары