Уладальнік Tesla, SpaceX і Twitter Ілан Маск і ўладальнік Meta Platforms Марк Цукерберг узначалілі спіс самых багатых людзей свету за апошнія 6 месяцаў.
Рэйтынг узначаліў амерыканскі бізнэсовец, асноўны ўладальнік Tesla, SpaceX і Twitter Ілан Маск, які за першыя паўгода павялічыў свае актывы на $96,6 млрд.
Другі радок у спісе заняў уладальнік Meta Platforms (сацыяльныя сеткі Facebook, Instagram і WhatsApp) Марк Цукерберг — да чэрвеня яго багацце павялічылася на $58,9 млрд.
Актывы кіраўніка Adani Group Гаўтама Адані ўпалі за 6 месяцаў на $60,2 млрд.
Кіраўнік кампаніі Icahn Enterprises LP Карл Ікан збяднеў на $13,4 млрд, або на 57%, што лічыцца самым вялікім падзеннем сярод усіх мільярдэраў у індэксе Bloomberg за гэты перыяд.
Каментары
У другога сайт з страшненькім дызайнам