Спорт

Вядомы футбольны трэнер збіраецца ўзначаліць зборную Бразіліі. Прэзідэнт краіны катэгарычна супраць

Прэзідэнту Бразіліі Лула да Сілва не падабаецца, што трэніраваць зборную будзе італьянец Карла Анчэлоці.

Карла Анчэлоці. Фота: Tabitha Anghel / Anadolu Agency via Getty Images

«Анчэлоці ніколі не быў трэнерам Італіі. Чаму ён не вырашае праблему Італіі, якая нават не ўдзельнічала ў апошнім чэмпіянаце свету?» — заявіў Лула да Сілва ў інтэрв'ю SBT.

64-гадовы італьянец быў абраны Федэрацыяй футбола ў якасці трэнера зборнай Бразіліі і павінен узяць на сябе кіраўніцтва ў сярэдзіне наступнага года, калі скончыцца яго кантракт з «Рэалам». Акурат тады ўлетку адбудзецца Кубак Амерыкі.

А пакуль зборную працягвае трэніраваць Фернанда Дыніз.

Зборная Бразіліі — рэкардсмен па колькасці залатых медалёў чэмпіянату свету. Яна першынствавала пяць разоў, аднак апошні раз у 2002 годзе.

Потым бразільцы выляталі ў чвэрцьфіналах, за выняткам 2014 года, дзе на хатнім чэмпіянаце дайшлі да паўфіналу, але разгромна прайгралі Нямеччыне — 1:7.

На чэмпіянаце свету 2022 года бразільцы прайгралі ў 1/4 фіналу ў серыі пенальці Харватыі, але, як тады жартавалі, гэта была карма за ката.

Карла Анчэлоці — адзін з самых паспяховых трэнераў у гісторыі футбола. Ён адзіны трэнер, які выйграў усе топ-5 чэмпіянатаў Еўропы («Ювентус», «Мілан», «Чэлсі», «ПСЖ», «Баварыя», «Рэал»), а таксама чатыры Лігі чэмпіёнаў (двойчы з «Міланам», двойчы з «Рэалам»).

Каментары

Алексіевіч нарэшце выказалася пра Ізраіль і Палесціну48

Алексіевіч нарэшце выказалася пра Ізраіль і Палесціну

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўніка ЦВК Грузіі на заключным пасяджэнні аблілі фарбай1

Лукашэнка: Беларусы рвуцца па Gucci, Versace і іншую гадасць22

Лукашэнка: Бамжоў, дармаедаў у краіне не будзе35

У 44 гады памёр начальнік міліцыі Слаўгарада. У 2020-м ён скардзіўся на надпіс «3%»29

Апазіцыя ў Абхазіі заклікала грамадзян сабрацца днём ля парламента, каб зноў запатрабаваць адстаўкі прэзідэнта2

ДТЗ пад Івацэвічамі: адзін чалавек загінуў і чатыры, у тым ліку трое дзяцей, пацярпелі

Замок змянілі, а рэчы вынеслі ў пад'езд. Беларуска вярнулася з адпачынку ў арандаванае жыллё ў Польшчы, але яе чакаў сюрпрыз6

Гамяльчанка ператварыла кватэру ў сметнік для адкідаў. Смецце прыбрала, але жыллё ўсё адно страціла1

Той «Максім з Латвіі», які ўцёк у Беларусь, — ідэйны змагар з аліментамі20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексіевіч нарэшце выказалася пра Ізраіль і Палесціну48

Алексіевіч нарэшце выказалася пра Ізраіль і Палесціну

Галоўнае
Усе навіны →