Свет99

«Калі я папярэджваў Захад пра Пуціна, мяне ігнаравалі як неўраўнаважанага псіха» — Саакашвілі напісаў ліст у The Times

Былы прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі напісаў ліст у вядучую брытанскую газету The Times, у якім заявіў, што Уладзімір Пуцін амаль два дзесяцігоддзі таму ясна даў яму зразумець, што мае намер захапіць Украіну.

Міхаіл Саакашвілі ў бальніцы. Фота: Irakli Gedenidze / Pool Photo via AP

У публікацыі сказана, што агрэсіўныя тэрытарыяльныя амбіцыі Пуціна Захад праігнараваў, хоць яго пра гэта неаднаразова папярэджвалі, у тым ліку і сам Саакашвілі, піша Бі-бі-сі.

Саакашвілі знаходзіцца ў тбіліскай клініцы «Вівамедзі» з мая мінулага года. Ён быў затрыманы неўзабаве пасля вяртання ў Грузію ў кастрычніку 2021 года. Яму пагражае да шасці гадоў зняволення.

У сваім лісце ў The Times Саакашвілі распавядае, што Пуцін не хаваў планаў па захопе чужых зямель, калі яны ўпершыню сустрэліся ў Крамлі ў 2004 годзе.

«Пра ўсё, што ён робіць цяпер, ён больш-менш ясна даў мне зразумець на першай жа нашай сустрэчы», — напісаў ён.

Саакашвілі сцвярджае, што адразу пасля першай сустрэчы з Пуціным ён ездзіў у Берлін, дзе распавёў пра сваю заклапочанасць тагачаснаму канцлеру Нямеччыны Герхарду Шродэру.

У першыя дні вайны Шродэр асудзіў напад Расіі на Украіну, але не перастаў падтрымліваць сувязі з Масквой.

«Таму няма нічога дзіўнага ў тым, — напісаў былы прэзідэнт Грузіі, — што Шродэр адразу на мяне Пуціну данёс».

У 2008 годзе Расія ўварвалася на тэрыторыю Грузіі, пасля чаго Саакашвілі працягваў беспаспяхова казаць пра небяспеку, якую ўяўляе сабой пуцінская Расія, сказана ў публікацыі.

«Калі я папярэджваў Захад пра Пуціна, мяне ігнаравалі як неўраўнаважанага і раззлаванага псіха», — сцвярджае былы прэзідэнт Грузіі.

Як піша The Times, Саакашвілі — не адзіны, хто абвінавачвае Захад у тым, што пасля вайны з Грузіяй яго лідары пастараліся проста не заўважаць экспансіянісцкіх настрояў у расійскім кіраўніцтве і імкнуліся як мага хутчэй вярнуцца да ранейшых стасункаў з багатай на энергарэсурсы Расіяй.

У публікацыі таксама распавядаецца пра стан здароўя былога прэзідэнта Грузіі, які цягам доўгага часу трымаў галадоўку і які сцвярджае, што падчас зняволення яго атруцілі расійскія агенты.

Маці Саакашвілі Гіулі Аласанія кажа, што яе сын з цяжкасцю ходзіць, яго ванітуе пасля ежы, і ён часта траціць прытомнасць. «Цяпер ягонае жыццё залежыць ад сітуацыі ва Украіне», — кажа яна.

У публікацыі сказана, што экс-прэзідэнт цяпер важыць 60 кг, гэта значыць напалову менш, чым раней.

«Відавочна, што мая справа — гэта частка больш маштабнай гібрыднай вайны», — сцвярджае Саакашвілі ў сваім лісце ў The Times.

Каментары9

  • Жвір
    19.07.2023
    З сьведчаньняў экспрэзіка ЗША Б.Клінтана, у 2008-м годзе Пуцін непрыхавана выказаўся, у размове зь ім, што ня лічыць сябе абавязаным трымацца Будапескага мемарандума, які быў падпісаны Ельцыным. З таго часу, як цьвердзіць Клінтан, ён зразумеў, што вайна немінуча, і што Пуцін ужо вядзе падрыхтоўку да захопніцкай вайны супраць Украіны. Саакашвілі, канечне ж, малойца, але на той момант ён трубіў ужо вядомыя сьвету рэчы...
  • Маша
    19.07.2023
    Как раз ему нужно спасибо сказать за Южную Осетию. Если бы не начал военные действия, то так и было бы непризнанной республикой.
  • Свабодны чалавек
    19.07.2023
    Свабоду!

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?22

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?

Усе навіны →
Усе навіны

Зборная Беларусі прайграла Паўночнай Ірландыі і згубіла шанец заняць першае месца1

Выбірайце пупочныя апельсіны — яны смачнейшыя!5

Зорка амерыканскага серыяла рашыла не вяртацца ў ЗША пры Трампе6

Z-блогер «Трынаццаты», які крытыкаваў Мінабароны і Крэмль, замест суда паедзе на вайну3

Зяленскі: З Трампам вайна скончыцца хутчэй4

Пратэстоўцы ў Абхазіі запатрабавалі адстаўкі прэзідэнта. Той адмовіўся3

У 39 гадоў загінуў начальнік аддзела па раскрыцці цяжкіх злачынстваў УУС Брэсцкага аблвыканкама21

Пасяджэнне парламента Новай Зеландыі было сарвана рытуальным танцам дэпутатаў ВІДЭА8

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?22

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?

Галоўнае
Усе навіны →