Міністр з Рэспублікі Комі папрасіў палітычнага прытулку ў ЗША. Ён там працуе дальнабойшчыкам
Дзяніс Шаронаў — былы міністр сельскай гаспадаркі і спажывецкага рынку Рэспублікі Комі (Расія), ён пакінуў гэтую пасаду ў студзені 2022 года. У размове з RTVI Шаронаў распавёў, што ў кастрычніку 2022-га атрымаў позву ў ваенкамат, пасля чаго з'ехаў у ЗША і папрасіў палітычнага прытулку.
— Я стаў атрымліваць сігналы, што мне небяспечна заставацца ў Расіі, а калі ў кастрычніку 2022-га прыйшлі з ваенкамата ўручыць позву на мой адрас рэгістрацыі, мне ўжо нічога не заставалася рабіць. Хоць я па ўзросце, у прынцыпе, не тое каб падыходзіў. Я зразумеў, што гэта сігнал з рэспублікі, дзе я працаваў. І гэта проста спосаб пазбавіцца непажаданых людзей. Мне пашанцавала ў папярэдніх двух пераследах, але гэтым разам я разумеў, што мне не адбіцца. Мне нічога не заставалася рабіць, як пакінуць краіну, — расказаў ён.
«Адзінае месца, на мой погляд, адкуль няма выдачы [ў Расію], дзе цябе не могуць неяк падставіць і дэпартаваць, — гэта ЗША, таму я апынуўся тут і запытаў палітычны прытулак».
Цяпер Дзяніс Шаронаў легалізуецца і асвойваецца на новым месцы.
«Зразумела, што тая праца, якой я цяпер займаюся — дальнабойшчык на boxtruck'e, — гэта праца не вечная. Але працу трэба з чагосьці пачынаць, а прафесія дальнабойшчыка ў ЗША адна з самых распаўсюджаных. Далей усё будзе залежаць ад таго, як будзе праходзіць працэс маёй легалізацыі тут. Безумоўна, мне хацелася б надалей працаваць у сельскай гаспадарцы, досвед і веды вялікія назапашаныя, з мовай у мяне ўсё ў парадку», — кажа Дзяніс Шаронаў.
«Я ў жаху ад таго, што кожны дзень у дамы ўкраінцаў ляцяць бомбы». Заснавальнік «Яндэкса» Аркадзь Волаж адкрыта выступіў супраць вайны ва Украіне
«Мы не ў бяспецы і не будзем у бяспецы». Журналістка Алена Касцючэнка расказала, як яе атруцілі ў Германіі
Зніклы расійскі камбат знайшоўся ва ўкраінскім палоне. На відэа ён наносіць на карту для УСУ расійскія вайсковыя пазіцыі
Каментары