Служба бяспекі Украіны паказала эксперыментальны надводны беспілотнік. Яго зрабілі на падземным заводзе
Яго назвалі Sea Baby — «Марскі малы».
Такой зброяй атакавалі Крымскі мост, дэсантны карабель «Аленягорскі гарняк» і танкер SIG.
На такіх дронах можна несці баявы зарад да 850 кг.
Выраб марскіх дронаў наладзілі на тэрыторыі краіны на адной з падземных вытворчасцяў, распавёў кіраўнік СБУ Васіль Малюк у каментары CNN.
«Цяпер у працэсе распрацоўкі і рэалізацыі ў нас вельмі шмат розных цікавых аперацый, у прыватнасці ў акваторыі Чорнага мора. Абяцаю вам, гэта будзе сюрпрызам, асабліва для нашых ворагаў», — сказаў Малюк.
Каментары
На Вкраїні милій,