Прэм'ер-міністарка Даніі Метэ Фрэдэрыксен на сумеснай прэс-канферэнцыі з Уладзімірам Зяленскім заявіла пра перадачу Украіне амерыканскіх знішчальнікаў.
«Вы і вашы землякі прадэманстравалі нам, што такое сапраўдная адвага. За гэта мы вам абавязаныя ўсёй падтрымкай. З пачатку вайны Данія была на вашым баку, таму што ваша свабода — гэта наша свабода. Мы таксама ведаем, што вам трэба яшчэ.
Менавіта таму мы сёння аб'яўляем, што дамо 19 F-16 ва Украіну».
Прэзідэнт Украіны паведаміў, што пачынаюцца трэніровачныя місіі для ўкраінцаў, якія будуць вучыцца на F-16 у Даніі. Ён адзначыў, што не хоча нічога казаць аб магчымых датах завяршэння вучэнняў і перадачы самалётаў.
Нагадаем, што раней пра перадачу 42 самалётаў заявілі Нідэрланды.
Каментары