Ціханоўская абмеркавала з прэм'ер-міністрам Балгарыі праект «пашпарта новай Беларусі»
Сустрэча з Мікалаем Дэнкавым прайшла 28 жніўня падчас Міжнароднага стратэгічнага форуму ў славенскім Бледзе.
Як паведаміў «Позірку» галоўны дарадца дэмлідаркі Франак Вячорка, Ціханоўская «выказала надзею, што Балгарыя падтрымае праект з новым беларускім пашпартам», а таксама расказала балгарскаму прэм'еру аб наступных кроках па яго рэалізацыі.
Вячорка зазначыў, што на сустрэчы размова таксама ішла аб пагрозах незалежнасці Беларусі, прысутнасці ў краіне наймітаў ПВК «Вагнер» і падтрымцы ініцыятыў, накіраваных на «ўмацаванне беларускай ідэнтычнасці».
«Ціханоўская прапанавала, каб пытанне Беларусі было ўзнята на сустрэчах «Бухарэсцкай дзявяткі», куды ўваходзяць Балгарыя, Венгрыя, Эстонія, Літва, Латвія, Польшча, Румынія, Славакія і Чэхія, і выказала жаданне ўдзелу прадстаўнікоў дэмакратычнай супольнасці ў мерапрыемствах дзявяткі», — дадаў дарадца.
Каментары
Отдайте лучше политзаключенным деньги, потраченные на этот паспорт, путешествия-переговоры, содержание имитирующих деятельность офисов и тд.