«У нас лётчыкі лётаюць без зброі». Расійскі пілот распавёў, як пераганяў ва Украіну Мі-8 і ўгаворваў экіпаж здацца
Пілот перамешчанага ва Украіну расійскага верталёта Мі-8 Максім Кузьмінаў заявіў, што падчас фінальнай стадыі аперацыі ўгаворваў чальцоў экіпажа здацца ўкраінскаму боку, але яны спалохаліся, пачалі паводзіць сябе агрэсіўна і пасля пасадкі пабеглі ў бок мяжы, піша «Украінская праўда».
«Са мной было двое членаў экіпажа. Зброі пры сабе ў нас не было. Лётчыкі ў нас лётаюць без зброі.
Ніхто не змог мне супраціўляцца, бо штурман − у яго няма навыкаў пілатавання верталёта. Я хлопцаў супакойваў, я сказаў, што ўсё добра, што тут жывуць добрыя людзі, усё будзе выдатна. Але яны пачалі баяцца, пачалі трошкі агрэсіўна паводзіць сябе і, атрымліваецца, выбеглі з верталёта ў бок мяжы.
Далейшы лёс іх мне невядомы, але, як вынікае, то, магчыма, іх ліквідавалі».
Па словах пілота, ён «не проста скраў верталёт, а афіцыйна перагнаў з пункта А ў пункт Б», бо загадзя былі ўзгодненыя маршрут і месца пасадкі.
Кузьмінаў распавёў, што ў 16:30 узляцеў з аэрадрома Курск у Харкаўскую вобласць — прыкладна за 20 кіламетраў ад мяжы. Далей у раёне населенага пункта Шабекіна ён ляцеў на гранічна малой вышыні 5—10 метраў і ў рэжыме радыёмаўчання.
Пры непасрэдным перасячэнні мяжы па ім пачалі весці агонь.
«Хто яго пачаў весці, я дакладна сказаць не магу, але мяркую, што расійскі бок. Я быў паранены ў нагу са стралковай зброі. Далей прыкладна 20 кіламетраў я адляцеў, выканаў пасадку ў паказаным месцы», — распавёў пілот.
Кузьмінаў сцвярджае, што да гэтага выконваў толькі транспартныя аперацыі па перавозцы вайскоўцаў або грузу, але не ажыццяўляў бамбардзіровак. Быў у Марыупалі, Бярдзянску. Пры гэтым удзельнічаў у вайне нібыта «са слязамі на вачах».
Цяпер ён разглядае магчымасць далучыцца да ўкраінскай авіяцыі.
Ён дадаў, што першасная інфармацыя аб магчымасці здацца з верталётам паступіла ад супрацоўнікаў паліцыі, затым у аперацыю ўключылася ГУР.
Пілоту, паводле яго слоў, паабяцалі прадугледжаныя спецыяльным законам выплаты, новыя дакументы і бяспеку для яго і сваякоў.
Верталёт цяпер знаходзіцца ў складзе авіяцыйнага падраздзялення ГУР.
***
23 жніўня стала вядома, што нядаўна верталёт Мі-8 Узброеных сіл Расіі апынуўся ва Украіне ў выніку працяглай спецаперацыі Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны.
Пілот і яго сям'я знаходзяцца ва Украіне, сям'ю загадзя вывезлі з РФ.
Мі-8 застаўся ва Украіне разам з дэталямі да самалётаў-знішчальнікаў, якія ён павінен быў даставіць расіянам.
Каментары
готовить десятки миллионов долларов -
отбоя от желающих не будет. Но это и
хорошо, лучше заплатить миллионы героям
и уменьшить число смертоносных птичек,
чем потратить эти деньги на что-то
другое.