Самую дарагую кватэру ў жніўні прадалі ў доме Чыжа. Вось як яна выглядае
Самая дарагая кватэра, прададзеная ў Мінску ў жніўні, знаходзіцца ў жылым комплексе «Ля Траецкага» (дом Чыжа) на вуліцы Старажоўскай, 6, у самым цэнтры горада. Гэты дом быў пабудаваны ў 2011 годзе на набярэжнай ракі Свіслачы. Кватэра з панарамным відам на горад і раку знаходзіцца на 12-м паверсе, піша Realt.by.
Агульная плошча кватэры складае 274 м кв., жылая — 211. Вышыня столяў — 3 метры. У кватэры тры паасобныя жылыя пакоі, кухня-гасцёўня на 121 м кв., тры санвузлы, дзве гардэробныя. Вокны выходзяць на два бакі дома. Адкрываецца від на Свіслач і праспект Пераможцаў. Мэбля і прадметы інтэр'ера — Roberto Cavalli, прывезеныя з Італіі.
Паводле даных НКА, гэтае жыллё абышлося пакупніку ў 580 тысяч даляраў. Цана квадратнага метра — 2117 даляраў.
Каментары
табличку - у этым доме жила нобелеуская лаурэатка?